Вы тут

Супрацоўнікі Адукацыйнага цэнтра ПВТ навучаць школьнікаў мове Scratch


Новы адукацыйны праект для школьнікаў "Праграмаванне гульняў на мове Scratch" рэалізуецца кампаніяй МТС і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь на базе дзіцячага аздараўленчага летніка  "На ростанях". Стартуюць IT- курсы па праграмаванню для навучання школьнікаў малодшых і сярэдніх класаў 7 жніўня.


Фота: uznaikak.su

Праграма навучання распрацавана супрацоўнікамі Адукацыйнага цэнтра ПВТ і зацверджана Міністэрствам адукацыі. Падчас навучальнага курсу школьнікі пазнаёмяцца з камп'ютарнай анімацыяй і графікай, навучацца працаваць у камандзе, думаць аналітычна і знаходзіць рашэнні няпростых задач. Праект разлічаны на дзяцей да 14 гадоў. Заняткі ў "IT-лагеры" будуць бясплатныя.

— Міністэрства адукацыі надае асаблівую ўвагу лічбавай трансфармацыі галіны. Адна з важных задач, якую мы ставім перад сабой сёння, — навучыць дзіця адаптавацца да дынамічнага развіцця тэхналогій, — тлумачыць дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел ЛІС. — Праграма навучання складзена такім чынам, каб вучні маглі раскрыць свой патэнцыял і ўвасобіць ідэі ў канкрэтных праектах.

Праводзіць заняткі для школьнікаў будуць супрацоўнікі Адукацыйнага цэнтра ПВТ - спецыялісты, у якіх ужо ёсць вопыт працы з дзецьмі. У госці да дзяцей і падлеткаў прыйдуць са сваімі майстар-класамі і прадстаўнікі беларускіх геймстудый. У фінале школьнікі прадставяць журы і бацькам свае ўласныя праекты і атрымаюць пасведчанні аб заканчэнні курса.

Па словах кіраўніка камерцыйнага дэпартамента МТС Яўгена Баранцава,  "IT-лагер" — гэта пілотны праект. “Такія ж урокі праграмавання для школьнікаў мы плануем арганізоўваць і далей. Мэта ініцыятывы — не проста прапанаваць дзецям новыя веды, а навучыць іх думаць творча,” - пракаментаваў ён падзею.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».