Вы тут

Лукашэнка падтрымаў запуск вытворчасці шарнірна-сучлененых трактароў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову ААТ "Амкадор" аб стварэнні ў Беларусі вытворчасці трактароў з шарнірна-сучлененай рамай. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр прамысловасці Віталь Воўк па выніках даклада ўрада кіраўніку дзяржавы аб перспектывах развіцця айчыннага трактарабудавання.


"Шарнірна-сучленены трактар у Рэспубліцы Беларусь будзе. "Амкадор" і МТЗ знойдуць узаемапрымальнае супрацоўніцтва", - адзначыў Віталь Воўк.

Міністр звярнуў увагу, што такія трактары карыстаюцца попытам на знешніх рынках і Беларусь зможа скласці канкурэнцыю замежным прадпрыемствам, якія выпускаюць такую тэхніку. А значыць, праект мае вялікія перспектывы.

Пад якім брэндам і на якім прадпрыемстве будуць збірацца трактары з шарнірна-сучлененай рамай, яшчэ канчаткова не вырашана. Магчыма, беларускія вытворцы проста абмяняюцца сваімі тэхналогіямі і напрацоўкамі. Пакуль не выключаецца, што "Амкадор" і МТЗ пойдуць на цесную кааперацыю: гэта дасць магчымасць аб'яднаць намаганні лепшых спецыялістаў у краіне і адысці ад залішніх расходаў, якіх было б не пазбегнуць пры стварэнні вытворчасці з нуля. Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 верасня падрыхтаваць прапановы па фармаце работы над гэтым праектам.

Прамысловая вытворчасць шарнірна-сучлененых трактароў у рэспубліцы будзе запушчана пасля правядзення выпрабаванняў гэтай тэхнікі. "Думаю, на працягу года-двух, - сказаў Віталь Воўк. - Да гэтага будуць доследна-прамысловыя партыі. Эксплуатацыя пачнецца раней. Можа, нават у наступным годзе".

Што датычыцца развіцця трактарабудавання ў Беларусі ў цэлым, у час нарады была падкрэслена неабходнасць пашыраць наменклатуру тэхнікі, каб павысіць экспартны патэнцыял краіны і забяспечыць унутраны рынак.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».