Вы тут

У Мінску грузавік урэзаўся ў тралейбус, 8 пацярпелых


Непадалёк ад скрыжавання вуліц Батанічнай і Акадэмічнай грузавік, які ехаў задам, урэзаўся ў бок тралейбуса. Кіроўца тралейбуса не заўважыў грузавік, у выніку чаго адбылося сутыкненне.


Як паведаміў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік, у ДТЗ вінаваты кіроўца грузавога аўтамабіля. Выязджаючы заднім ходам на вуліцу Акадэмічную, ён не пераканаўся ў бяспецы манеўру.

Ад рэзкага ўдару ў тралейбусе разбілася шкло з боку сутыкнення. У выніку пацярпела 8 чалавек. Яны атрымалі парэзы. Сведкі ДТЗ выклікалі хуткую дапамогу.

У ПДР запісана, што ў выпадку абмежаванай агляднасці пры руху заднім ходам кіроўца павінен звяртацца да дапамогі іншых асоб. Але вадзіцель грузавіка гэта не зрабіў. ДАІ папярэджвае і нагадвае аб гранічнай уважлівасці, знаходзячыся за рулём транспартнага сродку.

Ганна Куртасава

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.