Вы тут

Распрацаваны праект новай рэдакцыі антыманапольнага заканадаўства


Праект новай рэдакцыі закона "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі" распрацаваны з улікам станоўчага вопыту ў сферы антыманапольнай (канкурэнтнай) палітыкі дзяржаў - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.


Фота: БЕЛТА

"Праект новага антыманапольнага закона падрыхтаваны з улікам існуючай правапрымяняльнай практыкі, прапаноў зацікаўленых; міжнародных прававых актаў, што складаюць права ЕАЭС; станоўчага вопыту ў сферы антыманапольнай (канкурэнтнай) палітыкі дзяржаў - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначыў Іван Вежнавец.

Паводле яго слоў, у законапраекце ўлічаны нормы Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, мадэльнага закона "Аб канкурэнцыі". "Напрыклад, расійскае антыманапольнае заканадаўства ўжо змяшчае нормы па ўстанаўленні правіл недыскрымінацыйнага доступу да тавараў дамінантаў, антыманапольныя патрабаванні да таргоў, нормы аб папярэджанні і засцярозе, а таксама парадак разгляду спраў аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства і ФАС Расіі мае напрацаваную практыку па прымяненні названых норм", - растлумачыў намеснік міністра.

Іван Вежнавец канстатаваў, што пры ўдасканаленні паняційнага апарату праектам закона ўдакладнены азначэнні ў тым ліку такіх паняццяў, як "суб'ект гаспадарання", "вертыкальнае пагадненне", "эканамічная канцэнтрацыя", "манапалістычная дзейнасць". Праектам закона ўведзены нормы аб монапсанічным становішчы і монапсанічна нізкай цане, а таксама аб прыкметах абмежавання канкурэнцыі. "Прыведзеныя ў законапраекце азначэнні ў поўнай меры адпавядаюць падыходам мадэльнага закона "Аб канкурэнцыі" і Дагавору аб ЕАЭС", - падкрэсліў ён.

Істотна зменена азначэнне дамінуючага становішча суб'екта гаспадарання. У мэтах эфектыўнага выяўлення і спынення злоўжывання суб'ектам гаспадарання (групай асоб) дамінуючым становішчам на таварных рынках зніжана значэнне сукупнай рыначнай долі суб'ектаў гаспадарання, што дае магчымасць кваліфікаваць становішча суб'екта гаспадарання на таварным рынку як дамінуючае. Так, сукупная доля не больш як трох суб'ектаў гаспадарання (груп асоб) павінна перавышаць 50 працэнтаў, сукупная доля не больш як пяці суб'ектаў гаспадарання (груп асоб) павінна перавышаць 75 працэнтаў. "Гэта новаўвядзенне адпавядае палажэнням методыкі ацэнкі стану канкурэнцыі, распрацаванай на ўзроўні ЕЭК, практыцы Расіі і Казахстана. У рамках удасканалення інстытута процідзеяння манапалістычнай дзейнасці з улікам норм мадэльнага закона аб канкурэнцыі прадугледжаны падзел і дэталёвая рэгламентацыя норм аб антыканкурэнтных пагадненнях і аб узгодненых дзеяннях", - рэзюмаваў Іван Вежнавец.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».