Вы тут

Беларусы пацярпелі ў ДТЗ пад Кіевам


Грамадзяне Беларусі пацярпелі ў ДТЗ пад Кіевам. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці.


Аварыя адбылася каля 7.30 на 61-м км аўтатрасы Кіеў-Адэса. Сутыкнуліся тры аўтамабілі, пацярпелі 9 чалавек, сярод іх двое дзяцей.

"Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца аўтамабіля Nissan з дзяржаўнымі нумарамі Беларусі выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе здзейсніў сутыкненне з двума аўтамабілямі. Аўтамабіль Saab, з дзяржнумарамі Беларусі, у салоне якога ехалі грамадзяне Беларусі, рухаўся ў напрамку горада Кіева. За ім ішлі аўтамабіль Mitsubishi з украінскімі дзяржнумарамі, у салоне якога таксама былі грамадзяне Беларусі. у гэты час ім насустрач выехаў аўтамабіль Nissan", - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку ДТЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 9 чалавек. Пацярпелыя дастаўлены ў медустановы.

На месцы аварыі працуюць следча-аператыўная група, спецыялісты-эксперты, медыкі. Высвятляюцца ўсе абставіны і прычыны дарожна-транспартнага здарэння.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».