Вы тут

Абноўлены аэрадром Ліпкі можа замяніць Баравую і «Мінск-1»


На рэканструяваным аэрадроме ў Ліпках журналістам прэзентавалі ўзлётна-пасадачную паласу і трэніровачны цэнтр, куды з Баравой пераязджае Мінскі аэраклуб ДТСААФ.

Ужо налета Беларусь упершыню ў гісторыі прыме чэмпіянат свету па верталётным спорце, а Ліпкі ў перспектыве заменяць не толькі “старую” Баравую, але змогуць узяць на сябе частку функцый зачыненага аэрапорту “Мінск-1” і нават прымаць невялікія грамадзянскія самалёты. 


Аэрадром сумеснага базіравання МНС і ДТСААФ “Ліпкі” знаходзіцца на месцы былога ваеннага аэрадрому ўсяго ў 1,5 км ад Мінскай кальцавой. За апошнія два гады тут з’явіліся база Мінскага аэраклубу для падрыхтоўкі спартсменаў і ваенных лётчыкаў, ангар для паветраных суднаў, верталётныя пляцоўкі, новыя дарожкі для самалётаў і сучасная ўзлётна-пасадачная паласа працягласцю 721 м. Ліпкі змогуць прымаць паветраны транспарт, у тым ліку прыватны, нават падчас моцнага ветру і снегападаў. Праект рэалізаваны забудоўшчыкам “А-100 Дэвелапмент”, які стварае на месцы “старой” Баравой жылы раён Новая Баравая.

Плануецца, што ў Ліпках з цягам часу будзе праводзіцца мытны і пагранічны кантроль. У перспектыве гэта можа быць паўнацэнны авіяцыйны комплекс для ўсіх, хто цікавіцца небам. Паралельна абмяркоўваецца стварэнне пляцоўкі для парашутыстаў у раёне вёскі Маславічы.  

— Аэраклуб канчаткова пераедзе ў Ліпкі да восені, а праз некалькі гадоў тут атрымае новую пляцоўку і музей авіяцыі, — кажа Мікалай МАЧАНСКІ, начальнік Мінскага аэраклуба ДТСААФ. — У Ліпках створана ўся неабходная інфраструктура для навучання ваенных лётчыкаў і спартсменаў. Тэхнічная база дазваляе ажыццявіць запраўку і захоўванне паветраных суднаў, якія дагэтуль амаль не абслугоўваліся ў Беларусі. Можна смела сцвярджаць, што такога аэраклубу няма ні ў адной краіне Еўропы. У наступным годзе мы ўпершыню прымем чэмпіянат свету па верталётным спорце. Лепшыя асы з двух дзесяткаў краін збяруцца 24-29 ліпеня 2018 года. Змагацца за медалі будзе і наша каманда, якая заваявала “серабро” на мінулым чэмпіянаце. Тры беларускіх спартсмена трапілі тады ў “топ-10” лепшых верталётчыкаў свету.  

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.