Вы тут

Хітрасці догляду агуркоў у цяпліцы


На дарослай расліне ў цяпліцы ў першую чаргу выдаляюць жоўтае лісце і парасткі, якія адпладаносілі. Здаровыя зялёныя лісты не чапаюць: яны кормяць кожны плод, які наліваецца пад імі. Трэба звярнуць увагу на тое, што халодная вада правакуе каранёвыя гнілі. Таму паліваюць агуркі 25-градуснай вадой у другой палове дня. У спякоту — штодня, пры ўмеранай тэмпературы — 2—3 разы на тыдзень. Агурок любіць дажджаванне па лісці. Лісты пры гэтым павінны быць чыстыя, без прыкмет захворванняў.


Раз на тыдзень з палівам сумяшчаюць вадкія падкормкі. Выкарыстоўваюць комплексныя ўгнаенні — кеміру, нітраамафоску, растварын. На адну расліну расходуюць ад 0,5 да 3 л раствору ў залежнасці ад узросту.

Калі надоўга ўсталявалася пахмурнае і халоднае надвор'е, калі агуркі ўсё ж захварэлі каранёвымі гнілямі, іх апырскваюць мачавінай, кемірай люкс (20 г на 10 л вады), імкнучыся трапляць на ніжнюю частку ліста. Тут знаходзяцца вусцейкі, праз якія і пранікаюць пажыўныя рэчывы. Менавіта такія пазакаранёвыя падкормкі — хуткая дапамога для аслабленых і хворых раслін, чые карані не могуць актыўна высмоктваць харчаванне з глебы. Супраць каранёвай гнілі 2 разы на месяц пад кожную расліну льюць 0,5 л ярка-ружовага раствору марганцоўкі.

Рыхляць глебу пад агурком асцярожна на глыбіню 2—3 см і толькі ў першы месяц пасля пасадкі або ўсходаў. Пазней, каб глеба дыхала, робяць 2—3 праколы віламі вакол расліны і падсыпаюць свежую ўрадлівую зямлю.

Агуркі гаркавяць, калі вельмі горача ці, наадварот, холадна, калі яны перажылі рэзкія перапады тэмпературы, калі глеба сухая, калі мінеральнае харчаванне не збалансавана. Гэта значыць любы стрэс правакуе выпрацоўку ахоўнага рэчыва, якое і надае горыч зелянцу. Каб гэтага не было, старайцеся зберагчы агуркі ад стрэсу.

Плады ў выглядзе кручкоў або груш атрымліваюцца, калі раслінам не хапае калію. Вострымі дадолу, тоўстымі каля пладаножкі яны вырастаюць пры недахопе азоту. Хочаце прыгожых формаў — падкарміце ліяны азотнымі і калійнымі ўгнаеннямі.

Збірайце агуркі не радзей чым праз дзень, тады стануць хутчэй падрастаць завязі. Калі перарослыя плады доўга застаюцца на галінках, гэта рэзка зніжае ўраджай.

У адкрытым грунце

Пры недастатковым харчаванні рост культуры запавольваецца, а плады вырастаюць маленькімі і крывымі. Калі вы выявілі прыкметы запаволення росту, гэта можа азначаць, што вашым агуркам недастаткова азоту. Справіцца з праблемай можна пры дапамозе некалькіх падкормак раслін мачавінай.

Калі лісты пачынаюць жаўцець, а плады набываюць форму грушы, хутчэй за ўсё, раслінам неабходны калій. Угнойваць культуру ў такім выпадку можна сульфатам калію або разведзеным у вадзе драўняным попелам. Можна дадаткова арашаць лістоту стымулятарамі росту.

Не забывайце пра прышчыпванне парасткаў, калі хочаце атрымаць вялікую колькасць смачных пладоў без горычы.

Агуркі не выносяць засухі сапраўды гэтак жа, як не любяць і занадта моцнага ўвільгатнення. Паліваючы культуру, важна прытрымлівацца меры. Вада павінна быць злёгку цёплай, а па саставе ідэальным варыянтам лічыцца дажджавая вада. Паліваюць непасрэдна пад карані, абараняючы тым самым сцёблы і лісце ад развіцця пэўных хвароб. Каб агуркі выпусцілі вялікую колькасць завязяў, прыкладна за тыдзень да цвіцення варта спыніць паліў зусім.

Сарты, якім неабходна апыленне, можна арашаць адмысловым саставам для прыцягнення насякомых — цукровым растворам з дабаўленнем настою мелісы.

Калі лістота агрубела і стала калючай, а плады пачалі развівацца больш павольна, апырскайце агуркі растворам мачавіны.

Адным з распаўсюджаных захворванняў агуркоў лічыцца мучністая раса. Яна праяўляе сябе ў выглядзе бялёсых плям на лістоце і сцёблах раслін. Пазбавіцца ад захворвання дапаможа наступны сродак: змяшайце 1 л малака з 9 л вады, дадайце ў састаў 10 кропель ёду і апырскайце атрыманай сумессю агуркі.

Яшчэ адно захворванне культуры — антракноз. Калі на паверхні лісця з'явіліся белыя круглыя плямы, з адваротнага боку пакрытыя ружовым налётам, выдаліце такія лісты і спаліце. Здаровыя расліны апырскайце аднапрацэнтнай бардоскай вадкасцю.

Варта ведаць

Божая кароўка — нястомны драпежнік, яна з'яўляецца ворагам для чарвяцоў, белакрылкі, павуціннага кляшча, дробных вусеняў, шчытоўкі, раслінаедных клапоў і лічынак жукоў (напрыклад, каларадскага, лістаеда).

Асноўны рацыён сямікрапінкавай божай кароўкі складае тля, штодня адна божая кароўка з'ядае 150—200 асобін тлі, або 300—400 яе лічынак.

Карысць божай кароўкі вядомая спрадвеку, земляробы беражліва развозілі і рассялялі божых каровак па ўсім свеце для выратавання сваіх плантацый і палёў. З гісторыі вядома, як божыя кароўкі ратавалі цытрусавыя, кававыя, тутавыя дрэвы. Божыя кароўкі вельмі пладавітыя, колькасць іх нашчадкаў напрамую залежыць ад колькасці ежы. У сытыя гады колькасць яек дасягае 1500. За лета божая кароўка звычайна адкладае два патомствы. У звычайны год яна адкладае 200—400 яек. Лічынкі божай кароўкі таксама ядуць тлю, і іх руплівасці няма роўных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».