Вы тут

Як кахаць, дык каралеву, як выпісваць, то «Звязду»!


Лічаныя дні засталіся да стагоддзя газеты — найстарэйшай з рэспубліканскіх, адзінай беларускамоўнай, шаноўнай, горача любімай, роднай... І адзначаць гэтае свята яна будзе разам са сваімі чытачамі-падпісчыкамі, сябрамі, усімі ахвотнымі — у суботу 29 ліпеня з 11 гадзін на спартыўнай пляцоўцы сталічнага Ліцэя №1 (праспект Газеты «Звязда», 6А).


Гасцей, як паведамлялася, там чакае мора спартыўнага драйву, прыемныя сустрэчы і знаёмствы (у тым ліку са звяздоўцамі), цікавыя размовы, аўтограф-сесіі, вершы...

Помніце:

Раяць справа, вучаць злева...

Я і сам не прападу:

Як кахаць, дык каралеву,

Як выпісваць, то «Звязду»!

Адпаведна кожны, хто на свяце захоча аформіць падпіску (сабе альбо сваім родным), зможа гэта зрабіць і такім чынам вярнуцца дамоў не толькі з квітанцыяй, але і з адмысловым звяздоўскім значком, памятным сувенірам ад газеты, якую любілі яшчэ прапрадзеды.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?