Вы тут

Наша марка зноў у дзясятцы — найпрыгажэйшых...


На Венскай міжнароднай філатэлістычнай выстаўцы падведзены вынікі конкурсу на званне самай прыгожай маркі свету, якая выйшла ў абарачэнне ў 2016 годзе. Удзел у конкурсе бралі больш за 70 краін. У дзясятку найлепшых увайшлі:


1-е месца — тытул «Самая прыгожая марка свету 2016 года», кубак «Галоўны прыз выстаўкі ВІПА» — Партугалія (серыя марак «Партугальская кансервавая прамысловасць»), 2-е месца — Іспанія (блок «Асобы: Расіа Хурада»), 3-е месца — Швейцарыя (счэпка марак «Гатарда-2016»), 4-е месца — Фарэрскія астравы (блок «Штамп на рыбінай скуры»)... 8-е месца — назва кажа сама за сябе — блок «Пчалаводства ў Беларусі».

Варта адзначыць, што Венская міжнародная філатэлістычная выстаўка праходзіць у сталіцы Аўстрыі з 1881 года і з'яўляецца самай вядомай традыцыйнай філатэлістычнай выстаўкай Еўропы. Журы конкурсу складаецца з вядомых мастакоў марак, журналістаў, прадстаўнікоў Аўстрыйскай паштовай адміністрацыі і Аўстрыйскага нацыянальнага дзяржаўнага дома друку (аўстрыйская марка ў конкурсе не ўдзельнічае).

Што да беларускай, то раней у дзясятку найпрыгажэйшых уваходзілі блокі, прысвечаныя двухсотгоддзю з дня нараджэння Напалеона Орды, васемсотпяцідзесяцігоддзю стварэння Крыжа Еўфрасінні Полацкай, а таксама марачны ліст «Слуцкія паясы».

Паштовы блок «Пчалаводства ў Беларусі» выпушчаны ў абарачэнне 12 жніўня 2016 года.

Мастак Аляксандр Міцянін, дызайн Марыны Віткоўскай.

Галасуем за беларускую марку

Асацыяцыя дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (РоstЕurор) праводзіць конкурс на найлепшую паштовую марку, выпушчаную па праграме «Еўропа». Тэма гэтага года — замкі і палацы.

На конкурсе прадстаўлена і марка, выпушчаная Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі. На ёй — палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі.

Галасаванне працягнецца да 9 верасня. Прыняць удзел можа любы ахвотны. Для гэтага трэба зайсці на сайт www.роstеurор.оrg/еurора2017 і аддаць голас за ўпадабаную марку

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».