Вы тут

Абноўленыя аддзяленні Белпошты адкрыліся ў некалькіх гарадах


Адно з іх — у Століне. Мадэрнізацыя адбылася ў паштовым аддзяленні па вуліцы Церашковай. На яго ўрачыстым адкрыцці гараджан сустракаў паштальён Печкін і ўручаў фірменныя падарункі ад прадпрыемства.


— Асноўным прыярытэтам пры мадэрнізацыі паштовага аб'екта было забеспячэнне зручнасці ў абслугоўванні наведвальнікаў і аказання поўнага спектра паслуг фізічным і юрыдычным асобам, — адзначыла на адкрыцці дырэктар Брэсцкага філіяла Белпошты Валянціна Пух. — Сёння павышаная ўвага ўдзяляецца ўкараненню сучасных метадаў работы з карпарацыйнымі кліентамі і паляпшэнню якасці паслуг.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў і намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Міхаіл Несцяровіч. Ён заўважыў, што мадэрнізацыя паштовага аб'екта носіць у тым ліку і сацыяльную скіраванасць. У новым аддзяленні гараджане могуць разлічваць на індывідуальны падыход і высокі ўзровень сэрвісу.

Абнавілі аддзяленне сувязі №6 у Слоніме — па адрасе вуліца Карбышава, 26б. З падвальнага памяшкання пошта «перасялілася» ў светлы офіс. Больш камфортнымі сталі працоўныя месцы і зала для кліентаў. Абнавіліся мэбля і тэхніка.

Слонімскае аддзяленне №6 абслугоўвае каля дваццаці вуліц — гэта 517 дамоў і 759 кватэр. Штомесяц туды трэба даставіць больш за дзве тысячы газет і часопісаў, трыста лістоў і сорак пасылак.

А вось у Наваполацку, у дзясятым мікрараёне, адкрылася новае аддзяленне сувязі. Ва ўтульнай кліенцкай зале наведвальнікі змогуць атрымаць паштовыя і няпрофільныя паслугі: адправіць пісьмовую карэспандэнцыю, пасылкі, атрымаць пенсіі і дапамогі, падпісацца на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, аплаціць «камуналку». Прадстаўлены шырокі асартымент марак, паштовак, канвертаў, картак для пасткросінгу.

Рэжым працы аддзялення Наваполацк-10 наступны. З панядзелка па пятніцу паштовы аб'ект адкрыты з 10 да 19 гадзін, у суботу — з 10 да 16. У нядзелю выхадны.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Абноўленыя аддзяленні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».