Вы тут

5 паўсядзённых звычак, якія наносяць шкоду вашаму здароўю


Спыняць чханне

Калі мы закрываем рот і нос падчас чхання, то моцна павышаецца ўнутрычарапны ціск. Ідзе парушэнне мазгавога кровазвароту. Гэта можа прывесці да галаўнога болю, пашкоджання сасудаў і нават праблем са слыхам. Таму не варта стрымліваць сябе, чхайце на здароўе.

Выкарыстоўваць парфуму

На жаль, нам ніхто не раскажа, што канкрэтна знаходзіцца ў флакончыку любімых духоў, гэта камерцыйная таямніца. Аднак часцей за ўсё для вырабу парфумы выкарыстоўваюцца сінтэтычныя рэчывы. Яны даюць больш устойлівы і насычаны водар, а каштуюць у разы танней, чым натуральныя алеі. Усе гэтыя рэчывы пры ўдыханні могуць выклікаць галавакружэнне, млоснасць, санлівасць. Лекары раяць па магчымасці купляць арганічныя эфірныя алеі або карыстацца парфумай у памяшканні, якое добра праветрываецца.

Трымаць ежу ў пластыкавых кантэйнерах

У склад большасці пластыкавых боксаў уваходзяць фталаты і бісфенол, каб пластык захоўваў гнуткасць. Пры працяглым знаходжанні прадуктаў у кантэйнерах гэтыя рэчывы ўсмоктваюцца і могуць уплываць на работу эндакрыннай сістэмы. А разаграваючы ежу «ў пластыку» пры дапамозе мікрахвалёўкі, мы толькі паскараем гэты працэс. Лепш выкарыстоўваць для захоўвання прадуктаў тару з нейтральных матэрыялаў: шкла, нержавеючай сталі і керамікі.

Чысціць зубы адразу пасля яды

Чысціць зубы варта не менш чым праз 30 хвілін пасля сняданка (вячэры), а лепш праз гадзіну. Справа ў тым, што ежа і напоі, асабліва кіслыя, уздзейнічаюць на эмаль зубоў і дэнцін (слой пад эмаллю). Трэнне зубной шчоткі праштурхоўвае кіслату яшчэ глыбей да дэнціну. Гэта можа прывесці да разбурэння зубной эмалі і звышадчувальнасці.

Піць свежавыціснуты сок

Не ўсе ведаюць, што свежавыціснуты сок карысны толькі ў невялікіх колькасцях. А пры некаторых захворваннях тыя ці іншыя сокі могуць нанесці сур'ёзную шкоду арганізму. Напрыклад, кіслыя (яблычны, лімонны, журавінавы) не рэкамендуецца прымаць пры язвах. Вінаградны сок не падыдзе пры дыябеце і лішняй вазе. Акрамя таго, не варта забываць, што сокі — моцныя алергены. Дзецям варта даваць іх з асцярогай, пачынаючы з малых доз і пасля кансультацыі ў доктара.

Падрыхтавала Наталля МАЎЧАНАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.