Вы тут

Ёсць тысяча!


Рэчычане Іван Вырвіч і Алег Хвост з Агракамбіната «Холмеч» Рэчыцкага раёна зноў — першыя «тысячнікі» ў краіне.


Летась менавіта яны таксама намалацілі самую першую тысячу тон збожжа. Старшы камбайнер Іван Вырвіч кіруе камбайнам з 1995 года, а яго напарнік — толькі другое жніво. У Гомельскім абкаме прафсаюза паведамілі, што павіншаваць камбайнераў на поле прыехалі адказныя асобы Гомельскага аблвыканкама, Рэчыцкага райвыканкама і прафсаюзаў работнікаў АПК.

Дарэчы, у КСУП «Агракамбінат «Холмеч» ёсць яшчэ «тысячнікі». Вынік у тысячу тон па адвозе збожжа і рапсу сярод кіроўцаў старэйшых за 31 год ва Уладзіміра Трубілы і Віктара Кардаша. Тысячу тон намалоту збожжа і рапсу мае экіпаж Васіля Коваля і Мікалая Велікаборца.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».