Вы тут

У ВНУ Беларусі абвешчаны дадатковы набор на вакантныя бюджэтныя месцы


Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, незапоўненымі па ўсіх ВНУ засталіся ўсяго 7 бюджэтных месцаў на дзённай форме навучання і 16 месцаў — на завочнай. У параўнанні з папярэднім годам колькасць вакантных бюджэтных месцаў скарацілася ў шэсць разоў: летась вакантнымі заставаліся пасля асноўнай хвалі залічэння 109 бюджэтных месцаў на дзённай форме навучання і 32 — на завочнай.


У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова абвешчаны дадатковы набор на шэсць бюджэтных месцаў па спецыяльнасці «фізіка і інфарматыка» (дзённае навучанне) і на адно месца — па спецыяльнасці «гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» (завочнае навучанне).

У Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры засталося адно вакантнае месца з дзённай формай навучання па спецыяльнасці «спартыўна-педагагічная дзейнасць» (кірунак — трэнерская работа па парусным спорце) і сем па гэтай жа спецыяльнасці з завочнай формай навучання па наступных кірунках: трэнерская работа па вяслярным спорце (1), па плаванні (1), па лыжных гонках (1), па боксе (1), па хакеі на траве (2), па рукапашным баі (1).

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт абвясціў дадатковы набор на тры месцы на завочнай форме навучання па спецыяльнасцях «аўтасэрвіс», «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» і «сацыяльныя камунікацыі». Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту запрашае абітурыентаў на тры бюджэтныя месцы на завочным аддзяленні па спецыяльнасці «арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце». Яшчэ два незапоўненыя месцы засталіся тут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (завочная форма).

Прыём дакументаў у рамках дадатковага набору для ўдзелу ў конкурсе на бюджэтныя месцы будзе ажыццяўляцца з 30 ліпеня па 1 жніўня.

Нагадаем, што мінімальныя балы па прадметах ЦТ, з якімі можна паступаць у рамках дадатковага набору, не зніжаюцца! Яны такія ж, як і мінімальныя балы, устаноўленыя для асноўнага набору. На вакантныя бюджэтныя месцы змогуць прэтэндаваць абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе пры паступленні ў іншыя ВНУ, але маюць на руках патрэбныя сертыфікаты або паступалі на іншыя спецыяльнасці ў тую ж ВНУ. Акрамя таго, удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне Украіны, што пражывалі і навучаліся на тэрыторыі Данецкай або Луганскай абласцей, якія прыбылі ў нашу краіну для атрымання дазволу на часовае або пастаяннае пражыванне.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalаeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Патрабуюцца настаўнікі фізікі і трэнеры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».