Вы тут

Калі ласка, менш смецця!


У нашым часопісе ўжо неаднаразова гучала тэма адходаў. Сапраўды, праблема на сённяшні дзень вельмі актуальная і злабадзённая, але менавіта я не магу не нагадаць старую прымаўку – “чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць”. Як жа можна знізіць колькасць смецця ў хатніх ўмовах? І, наогул, ці магчыма сучаснаму чалавеку не вікідваць упакоўку і цэлафанавыя пакеты з магазінаў?

Цалкам пазбавіцца ад пакункаў сёння немагчыма. Санітарныя нормы і здаровы сэнс кажуць аб неабходнасці “абараніць” прадукты харчавання ці тавары для асабістай гігіены ад знешніх фактараў, тым не менш, мы можам пазбавіць сябе ад штодзённага абавязку выносіць смецце. Для гэтага неабходна прытрымлівацца некалькіх няхітрых правілаў:

1) Паспрабуйце не выкарыстоўваць зусім або мінімізаваць выкарыстанне аднаразовых рэчаў. Проста прыходзьце ў краму са сваімі торбамі і купляйце экалагічна чыстыя прадукты без поліэтылену. Памятайце, ад ляноты (лепшага сябра прагрэсу) людзі прыдумалі аднаразовы посуд, каб яго не мыць. Не лянуйцеся, набывайце якасныя шматразовыя тавары!

2) Абавязкова зрабіце “маніторынг” прадуктаў, якія вы набываеце. Ці сапраўды вам неабходна тое, за што вы аддаеце грошы? Ці гэта толькі майстэрскі маркетынгавы ход, на які вы паддаліся? Дарэчы, вялікія “эканамічныя” пакаванні не заўсёды патрэбны, часцей за ўсё рэшткі трапляюць на сметнік.

3) Набывайце тавары на разважванне – садавіну і агародніну (у тым ліку замарожаную), арэхі, сухафрукты многія крамы прапануюць браць столькі, колькі пакупнік ліча патрэбным.

4) Карыстайцеся лепш папяровымі пакетамі (яны раскладаюцца значна хутчэй за поліэтылен), а маленькую булачку для перакусу можна ўзяць у лісцік паперы.

 5) Здавайце смецце на перапрацоўку. На жаль, у нашай краіне не заўсёды за гэта можна атрымаць грошы (напрыклад, за утылізацыю шын), але маральнае задавальненне ад добрай справы вы атрымаеце абавязкова!

6) Аддавайце перавагу фірмам, якія клапоцяцца аб навакольным асяроддзі і не забруджваюць планету. Існуюць  кампаніі, якія прытрымліваюцца прынцыпаў экалагічна чыстай вытворчасці («Zero Waste» – «вытворчасць без шкоды), іх можна падтрымаць рублём, так мы зможам унесці свой сціплы ўклад у абарону экалогіі.

Як бачыце, дастаткова крыху ўнікнуць у праблему, і яна пачне вырашацца нібыта сама сабой. Галоўнае – жаданне зрабіць свой экалагічны след на зямлі меншым, падысці да гэтага пытання адказна і свядома.

Маша Зялёная

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.