Вы тут

Сярэдні бал залічаных на бюджэтную форму навучання ў БДУІР склаў 332


У мінулым годзе сярэдні бал быў 324. Залічэнне, якое ў БДУІР ужо шмат гадоў праходзіць адкрыта, адбылося ў прысутнасці больш як  900 абітурыентаў і іх бацькоў. Акрамя гэтага, паралельна больш  як 800 чалавек сачылі за мерапрыемствам анлайн праз YouTube-трансляцыю.


- У гэтым годзе мы залічваем элітных абітурыентаў, - канстатаваў рэктар БДУІР Міхаіл БАТУРА.  - Конкурс у БДУІР - гэта канкурэнцыя сярод наймацнейшых. У нас на 1036 месцаў падалі дакументы больш як 1600 чалавек,  але з якімі баламі ў сертыфікатах! Самы нізкі прахадны бал, з якім можна было паступіць на бюджэт на дзённую форму навучання - 257.

Адразу пасля падпісання загаду будучыя студэнты даведаліся пра свой вынік - навіна з'явілася ў іх электронных кабінетах, на сайце ўніверсітэта, а таксама абітурыенты маглі знайсці сваё прозвішча ў спісах ў фае.

Па інфармацыі прыёмнай камісіі БДУІР, у топе самых запатрабаваных сярод  абітурыентаў спецыяльнасцяў  --"Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання" (прахадны бал 380, у мінулым годзе быў 373), "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" (прахадны бал 371, у мінулым годзе - 363). Замыкае тройку лідараў па папулярнасці ў абітурыентаў спецыяльнасць "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)" (прахадны бал 370, у мінулым годзе - 360).

Далей па папулярнасці ў абітурыентаў ідуць "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у бізнес-мэнэджменце)" (прахадны бал 363, у мінулым годзе - 356), а таксама "Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі" (прахадны бал 352, у мінулым годзе - 342).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».