Вы тут

Самы вышукваемы забойца Аўстраліі 6 гадоў хаваўся ў заапарку


Самы вышукваемы забойца Аўстраліі Малькальм Надзен шэсць гадоў хаваўся ў заапарку і краў ежу ў жывёл. Як піша The Daіly Maіl, яго гісторыя выкладзена ў кнізе The Contractor («Падрадчык»), якая днямі выйшла ў друк.


Мужчына, які здзейсніў двайное забойства, пасяліўся ў звярынцы ў канцы 2005 года, і яму ўдалося хавацца там аж да 2012 года. Апавяданне ў кнізе вядзецца ад імя Майка, будаўніка з Мельбурна, які калісьці працаваў на разведвальныя арганізацыі, а потым часам выконваў кантракты ў сферы забеспячэння бяспекі. Ён прымаў удзел у пошуках злачынцы.

Усё пачалося з таго, што супрацоўнік звярынца ў горадзе Даба па імені Роджэр паскардзіўся на дзіўныя інцыдэнты ў заапарку. Напрыклад, мяшкі са сланоўніка хтосьці выкарыстоўваў, каб абсталяваць месца для сну каля вальеры насарогаў. Акрамя таго, у доме Роджэра, які знаходзіцца на тэрыторыі заапарка, сталі знікаць малако і хлеб, а прыбіральшчыца, якая працавала там, расказала, што нядаўна сустрэла ў спальні мужчыну, які толькі што выйшаў з душа і папрасіў у яе ручнік. Незнаёмы растлумачыў, што яго завуць Дэвід, ён прыяцель Роджэра з Сіднея і прыехаў на некалькі дзён. Апошні, пагутарыўшы з паліцэйскімі, зразумеў, што гаворка ідзе пра Надзена — 32-гадовага мужчыну, які адшукваўся ў сувязі з забойствам у Даба сяброўкі свайго кузэна і знікненнем за паўгода да гэтага сваёй кузіны, а таксама ў сувязі з дамаганнямі да 15-гадовай дзяўчынкі.

Пасля выяўлення адбіткаў у доме Роджэра паліцыя стала актыўна патруляваць заапарк. З-за таго што доступ да ежы быў перакрыты, Надзен, былы работнік бойні, адарваў галаву галапагоскай чарапасе і з'еў яе вантробы. Потым звярынец часова зачынілі ў мэтах пошуку злачынца, але не знайшлі, рэчы супрацоўнікаў заапарка працягвалі знікаць, а слана працягвалі абкрадаць. У выніку Надзен збег з тэрыторыі звярынца. У 2011 годзе ён параніў паліцэйскага, а злавілі яго ў 2012-м. Ён прызнаў сябе вінаватым у злачынствах, суд прыгаварыў Надзена да пажыццёвага зняволення.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Забойца шэсць гадоў хаваўся ў заапарку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце.