Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вам асабліва спатрэбяцца тры парады: пачынайце ўсё нанова, звярніцеся па дапамогу да вышэйшых сіл і ніколі сябе не лайце. Поспех у справах будзе дасягацца ў выніку актыўных і адказных дзеянняў. Не адступайце перад непрыемнасцямі, у вас ёсць шанц дасягнуць верхняй прыступкі кар'ернай лесвіцы. Можаце смела брацца за справы, калі ў вас ляжыць да іх сэрца (або падказвае інтуіцыя). Станоўчыя вынікі могуць прынесці паездкі і сустрэчы, звязаныя з пашырэннем поля дзейнасці. У выхадныя паспрабуйце знайсці час для шчырых гутарак з сябрамі.


ЦЯЛЕЦ. Падзеі на рабоце пагражаюць стаць непрадказальнымі і крыху неўпарадкаванымі. У пачатку тыдня магчымы невялікія эмацыянальныя ўзрушэнні. Але ўжо ў сераду палепшацца ўзаемаадносіны з калегамі і начальствам, і гэта вельмі важна для вас. Шматлікія сустрэчы і перамяшчэнні могуць стаміць. Назапашаныя хатнія справы запатрабуюць энергічнасці і сабранасці ў пятніцу. Надайце дастаткова ўвагі блізкім, не забывайце пра іх.

БЛІЗНЯТЫ. Вы прыцягваеце і зачароўваеце навакольных, вас немагчыма не заўважыць, Фартуна на вашым боку. Вы ўнутрана настроеныя на пераўтварэнне і духоўнае аднаўленне. Праца будзе прыносіць задавальненне і дазволіць рэалізаваць свае таленты. Пачынаючы з серады па пятніцу ўсё будзе спорыцца ў вашых руках, зможаце многае паспець. Разам з новым парывам энтузіязму і актыўнасці ў другой палове тыдня ў ваша жыццё ўвойдзе і новая светлая перспектыва. У пятніцу ўвечары паспрабуйце адпачыць, бо выхадныя будуць напоўнены падзеямі.

РАК. Калі вы не ў адпачынку, на рабоце клопатаў безліч. З некаторымі праблемамі будзе цяжка справіцца, звяртайцеся па дапамогу да сяброў і калег, і ніхто вам не адмовіць. Пастаўцеся спакойна да крытыкі і выпраўце дапушчаныя памылкі. Аўторак і субота — дні прыемных і радасных падзей. Старыя сябры могуць парадаваць цікавымі прапановамі. Паспрабуйце завяршыць даўнія справы, якія перашкаджаюць і не даюць ісці наперад.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні будзе нялішне падсумаваць тое, што пражыта, і адкрыць для сябе новую старонку, запаўненне якой варта пачаць з актыўнага засваення атрыманага вопыту. Багацце інфармацыі складзецца ў новую фармулёўку, якая адкажа на жыццёва важныя пытанні. Паспрабуйце не прагаварыцца аб тым патаемным, што ў вас на душы, адны могуць не зразумець, а іншыя пазайздросцяць. Пятніца — адзін з самых выдатных дзён тыдня, калі вы пачняце яго ў адпаведным настроі. Усміхайцеся з самай раніцы і паспрабуйце ні з кім не сварыцца. Чым спакайней вы праведзяце выхадныя, тым лепш для вас.

ДЗЕВА. Будзеце атрымліваць задавальненне ад дзелавых сустрэч і кантактаў. Грамадская дзейнасць можа запатрабаваць больш часу, чым звычайна. Жыццялюбства, аптымізм і пачуццё гумару дазволяць дасягнуць намечаных мэт і стаць прыемным суразмоўнікам. У сераду варта прадумаць свае планы на наступны месяц. Не раскідвайцеся па дробязях і не адхіляйцеся ад вызначанай стратэгіі. У нядзелю, дзейнічаючы агрэсіўна, вы нічога не будзеце мець, знайдзіце іншае выйсце з сітуацыі.

ШАЛІ. Цярпенне і праца, а таксама поўная абыякавасць у адносінах да крытыкі навакольных дазволяць захаваць здароўе і самапавагу. Нямала цікавых ідэй з'явіцца менавіта цяпер. Хоць вы і не вельмі таварыскія ў гэтыя дні, затое вельмі сабраныя. Усё будзе спорыцца ў руках, і вы проста гуляючы справіцеся з усімі назапашанымі дробнымі справамі. Не звяртайце ўвагі на жарты калег па працы, захоўвайце спакой і апыняцеся пераможцам. Праз сілу лепш нічога не пачынайце. Размяжуйце такія паняцці як стомленасць і лянота.

СКАРПІЁН. Паспрабуйце выканаць работу своечасова і падысці да яе творча. Ваша працавітасць будзе заўважана і годна ацэнена. Заслужыце адабрэнне начальства. Большасць планаў ажыццявіцца. Кіраўніцтва можа пайсці вам насустрач, калі спатрэбіцца больш свабодны рэжым працы. Незалежнасць і ўпэўненасць у сабе прынясуць поспех. Удзяліце дастаткова ўвагі блізкім, правядзіце выхадныя на прыродзе. Ваш добры настрой парадуе не толькі вас саміх, але і ўсіх, хто апынецца побач.

СТРАЛЕЦ. У пачатку тыдня прааналізуйце свае дзеянні і паспрабуйце ліквідаваць недахопы і прамашкі. Тыдзень схіляе да наладжвання і абнаўлення партнёрскіх адносін, таксама спрыяе пашырэнню важных дзелавых сувязяў і кантактаў. Думка навучыцца чаму-небудзь новаму вельмі своечасовая. У асабістым жыцці трэба праявіць больш упэўненасці ў сабе. У сераду, выкарыстоўваючы абаянне і дыпламатычныя здольнасці, можаце дасягнуць сваёй мэты. У суботу пажадана не распачынаць нічога новага, правядзіце час з сям'ёй.

КАЗЯРОГ. Не варта кідацца ў крайнасці, больш уважліва прыслухайцеся да ўнутранага голасу, ён абяцае падказаць дакладнае рашэнне. У панядзелак і аўторак рэкамендуецца засяродзіцца на руцінных задачах. У чацвер варта прадэманстраваць начальству ўменне хутка выконваць даручэнні. У пятніцу абставіны асабістага жыцця могуць стацца занадта супярэчлівымі. Змагацца не варта, ёсць сэнс даверыцца бегу падзей. У выхадныя дні ўсё стане на свае месцы, палепшацца адносіны з блізкімі людзьмі.

ВАДАЛЕЙ. Вас чакае шмат працы, а так хочацца адпачыць. Але з гэтым давядзецца пачакаць. Маштабнасць уласных ідэй можа перашкодзіць рэальна ацаніць свае магчымасці. Будзеце схільныя да праявы агрэсіўнасці, адстойвання сваёй пазіцыі, што ў значнай меры азмрочыць ваш настрой у гэтыя дні. Абмеркаванне вашых праблем у вышэйстаячых інстанцыях у другой палове тыдня станецца паспяховым. Паспрабуйце трохі часу прысвяціць стварэнню ўтульнасці ва ўласным доме, каб мець магчымасць адпачыць у ім пасля цяжкай працы.

РЫБЫ. Адпачніце ад мітусні і клопатаў, не шкадуйце часу на сябе. Тым больш, што на гэтым тыдні ваша сур'ёзнае і добрасумленнае стаўленне да працы можа застацца незаўважаным. У аўторак чакайце вельмі цікавую і сур'ёзную прапанову ў асабістай сферы. Надыходзіць спрыяльны момант для канкрэтных дзеянняў, адказных крокаў і іншых лёсавызначальных спраў. У сераду можа сарвацца важная сустрэча, калі магчыма, адразу прызначце яе на іншы дзень. Пры правільным падыходзе канец тыдня прынясе эмацыянальнае задавальненне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.