Вы тут

Радыёстанцыя «Радыус-FM» абяцае парадаваць слухачоў новымі праектамі


Радыёстанцыя «Радыус-FM», якая ў ліпені адзначае 14-ы дзень нараджэння, абяцае хутка парадаваць слухачоў новымі праектамі і галасамі.


«За ўсю гісторыю станцыі мы некалькі разоў мянялі фармат вяшчання, — успамінае намеснік кіраўніка «Радыус-FM» Уладзіслаў Радзюкоў. — Сёння мы — маладзёжнае радыё з самым свежым кантэнтам. У першую чаргу гэта, натуральна, музыка — найлепшыя і самыя свежыя хіты. Другая задача — утрымаць слухача каля радыёпрыёмніка, таму праекты, якія страчваюць папулярнасць, неадкладна знікаюць з эфіру, а на іх месца прыходзяць актуальныя перадачы. Напрыклад, нядаўна ў нас з'явіліся еўрапейскія радыёшоу «Kіngdоm» і «Sріnnіn' Sеssіоns» з удзелам самых вядомых у свеце выканаўцаў. Акрамя таго, мы заўжды трымаем зваротную сувязь — нават нягледзячы на тое, што агульная аўдыторыя падпісчыкаў нашых старонак у сацсетках перавышае 28 тысяч чалавек, стараемся ўсім адказваць і ўлічваць пажаданні». У сезоне 2017—2018 года, інтрыгуюць на радыёстанцыі, слухачоў чакаюць некалькі свежых праграм, а таксама сустрэча з новай вядучай — Ганнай Ліпай.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Молада, модна, музычна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».