Вы тут

Адбылася жараб'ёўка фіналістаў адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2017»


Праз месяц у самай вялікай студыі Белтэлерадыёкампаніі «600 метраў» пройдзе фінальны гала-канцэрт нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне», але жараб'ёўку канкурсантаў у медыяхолдынгу правялі загадзя.


Па выніках лёсавання ўдзельнікі выйдуць на сцэну ў наступным парадку:

1. Хелена Мерааі (Мінск); 2. Анастасія Цімафеевіч (Брэст); 3. Руслана Панчышына (Мінск); 4. Эліна Матарас (Мінск); 5. Яраслаў Саколікаў (Мінск); 6. Стафанія Сакалова (Мінск); 7. Дуэт Аліны Пехцеравай і Анастасіі Дзмітрачковай (Мінск); 8. Квартэт Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці імя У. Мулявіна: Максім Цупрыкаў, Ангеліна Ламака, Стафанія Круглая і Стафанія Сакалова (Мінск); 9. Марыя Жыліна (Мінск); 10. Анастасія Жабко (Мінск).

Акрамя таго, расказалі «Звяздзе» ў медыяхолдынгу, творчая група праекта сустрэлася з камандай кожнага юнага артыста, каб даць пэўныя парады і рэкамендацыі наконт дапрацоўкі песень, нумароў і сцэнічных вобразаў. Гэтыя кансультацыйныя сустрэчы і карэкціроўкі будуць праходзіць і надалей. У каго з удзельнікаў дамашняе заданне атрымаецца выканаць лепш за ўсіх — даведаемся 25 жніўня падчас гала-канцэрта. Тады ж гледачы змогуць ацаніць відэавізітоўкі ўсіх канкурсантаў (іх плануецца зняць на пачатку жніўня), у аздабленні якіх рэжысёр Юрый Ярошык абяцае зноў, як і ў дарослым конкурсе, выкарыстаць сімвалы беларускага арнаменту.

Тым часам

Канчаткова вызначыліся даты і месца правядзення наступнага дарослага конкурсу «Еўрабачанне». Як указана на афіцыйным сайце, конкурс у 2018 годзе ўпершыню пройдзе ў сталіцы Партугаліі Лісабоне з 8 па 12 мая.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Па парадку — разлічыліся

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.