Вы тут

На выхадныя абяцаюць лета


Спякотнае надвор'е з ападкамі прагназуецца ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні. Пра гэта паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Тэмпературны фон ужо вярнуўся ў кліматычнае рэчышча, а ў апошнюю дэкаду ліпень «верне» ўпушчанае ў першай палове месяца цяпло. Нарэшце прагрэлася вада ў вадаёмах: у Бярэзіне, Дняпры, Прыпяці і Сожы — да 23 градусаў, у Заходняй Дзвіне, Нёмане і Вілейскім вадасховішчы — да 21, у Нарачы — да 20, у Заслаўскім вадасховішчы — да 19.


Сёння, у пятніцу, ноччу па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, на паўночным усходзе — моцныя. Днём пад уплывам няўстойлівых паветраных мас балтыйскага паходжання ў асобных раёнах рэспублікі не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, а месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы тэмпература паветра складзе ад 11 да 18 градусаў цяпла, удзень — ад 20 да 25.

Заўтра ноччу надвор'е ў краіне ўсё яшчэ будзе вызначацца франтальнымі раздзеламі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, на паўночным усходзе — ізноў моцныя. Удзень няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыкі прынясуць кароткачасовыя дажджы ў асобныя раёны рэспублікі. Месцамі чакаюцца навальніцы. Ноччу слупок тэрмометра будзе знаходзіцца на ўзроўні ад 11 да 18 цяпла, днём паветра прагрэецца да 20—25.

У нядзелю тэрыторыя краіны акажацца пад уздзеяннем сфарміраванага ў цёплай паветранай масе антыцыклона з цэнтрам на поўдні Украіны. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература ўначы складзе 11—16 градусаў, удзень — 22—28, а на Брэстчыне слупок тэрмометра можа дасягнуць адзнакі «+30».

Паводле папярэдняга прагнозу, апошнія дні ліпеня будуць цёплымі. У панядзелак пад уплывам атмасфернага фронту ноччу па заходніх раёнах краіны, а днём па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. На паўднёвым усходзе будзе без ападкаў. Уначы 15—20 градусаў цяпла, днём — 25—30. А на поўдні краіны прагназуюць сапраўдную спёку — да плюс 32. Першы дзень жніўня абяцае таксама быць цёплым, але зноў з дажджамі і навальніцамі. Тэмпература ўначы — 16—22 цяпла, удзень — 25—31. На поўдні чакаецца да 34 са знакам «плюс».

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».