Вы тут

Трацім больш, чым зарабляем?


Але аддаём перавагу больш танным таварам.

Рознічны тавараабарот за студзень — чэрвень 2017-га склаў 100,3% у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду мінулага года. Тым часам рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені — маі 2017-га склалі 98,8% да ўзроўню студзеня — мая 2016-га. Гэта азначае, што беларусы гатовы траціць свае зберажэнні, каб падтрымліваць пэўны ўзровень жыцця. Вынікі паўгоддзя на прэс-канферэнцыі падвяла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Ірына НАРКЕВІЧ.


Дзе набыць...

Такую тэндэнцыю пацвярджае і сітуацыя на валютным рынку: за першае паўгоддзе фізічнымі асобамі прададзена замежнай наяўнай валюты на $1,34 млрд больш, чым куплена. Да таго ж актывізавалася спажывецкае крэдытаванне: аб'ём крэдытаў вырас на 17%. Ды і кожны з нас можа ўбачыць колькасць растэрміновак, якія прапаноўваюць крамы. Усё гэта паўплывала на рост тавараабароту ў нехарчовай галіне.

Нягледзячы на тое, што на харчаванне выдаткі насельніцтва практычна не зменшыліся, працягваецца тэндэнцыя мінулага года: беларусы аддаюць перавагу больш танным аналагам унутры гандлёвых груп.

Крамы рэагуюць на гэта шматлікімі зніжкамі і распродажамі, у тым ліку на рэгулярнай аснове, як у сталічных універмагах. Трэба адзначыць, што і колькасць зарэгістраваных рэкламных гульняў павялічылася ў два разы.

Сем аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу адкрыта за першыя паўгода. Цяпер у Беларусі забяспечанасць па колькасці аб'ектаў харчавання на дарогах складае ў сярэднім адзін аб'ект на 28 км (пры нарматыве адзін на 30—50 км).

Індэкс спажывецкіх цэн за студзень — чэрвень 2017-га ў параўнанні са снежнем 2016-га склаў 103,4%. Гэта ніжэй за прагназаваны ўзровень, вызначаны ўрадам. Ірына Наркевіч адзначыла, што наладжаны сістэмны маніторынг узроўню цэн у краіне.

Тым часам адбылося пэўнае падзенне продажаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах — 96,7% да ўзроўню першага паўгоддзя 2016-га. Намеснік міністра тлумачыць, што гэта адбылося з-за таго, што дробным гандлярам і індывідуальным прадпрымальнікам было складана выканаць тэхнічны рэгламент, які быў уведзены.

За гэты час колькасць гандлёвых аб'ектаў павялічылася на 3,6% і перавысіла 100 000. Існуе пэўная тэндэнцыя да павелічэння сеткавых крам: цяпер яны складаюць 65,3% ад агульнай колькасці. Такі рост дае добры паказчык забяспечанасці гандлёвымі плошчамі — ён складае амаль 700 м2 на 1000 чалавек. Да таго ж на 1 ліпеня зарэгістравана больш за 15 000 інтэрнэт-крам, прырост да пачатку года — 9,8%. Гандаль застаецца інвестыцыйна прывабнай сферай. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове па секцыі G («Аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў») за студзень — сакавік 2017-га склалі $101,7 млн.

Без страт і якасна

Як адзначае Ірына Наркевіч, задача нумар адзін для ўрада, чыноўнікаў і мясцовых органаў — высветліць, як забяспечыць на вёсцы даступнасць якасных спажывецкіх паслуг. У Беларусі сельскае насельніцтва складае 22%, пры гэтым прыкладна кожны трэці — пенсіянер. Цяпер ідзе трансфармацыя падыходаў: як выйсці на бясстратнасць, але якасна абслужыць гэтую частку насельніцтва? МАРГ падрыхтаваў праект указа, накіраванага на развіццё прадпрымальніцтва ў малых гарадах і сёлах. Ён прадугледжвае пэўныя прэферэнцыі для тых, хто плануе развіваць бізнес у малых населеных пунктах.

Да таго ж Міністэрства ўдзяляе шмат увагі ўдасканаленню «правілаў гульні» бізнесу, каб канкурэнцыя была добрасумленная, а ўмовы — прывабныя. Гэта датычыцца і скарачэння лішніх адміністрацыйных патрабаванняў да прадпрымальнікаў, каб і займацца бізнесам, і ўваходзіць у яго было прасцей. Акрамя таго, МАРГ з удзелам усіх зацікаўленых вядзе распрацоўку праграмы развіцця канкурэнцыі ў Рэспубліцы Беларусь на пяцігадовы перыяд.

Да канца гэтага года Міністэрства падрыхтуе праект абноўленага закона аб дзяржрэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання. «Мы разглядаем правапрымяняльную практыку, якая была да гэтага часу сфарміравана, вывучаем міжнародны вопыт», — падзялілася Ірына Наркевіч. Адна з задач — забяспечыць шырокі асартымент пераважна айчынных тавараў у крамах.

Паводле праекта абноўленага закона «Аб абароне правоў спажыўцоў», плануецца, што прадавец цяпер не зможа патрабаваць пашпарт у пакупніка пры вяртанні грошай за тавар. Да таго ж будзе немагчыма ўстанавіць розныя цэны на тавар у залежнасці ад формы аплаты. Тэрмін гарантыйнага рамонту збіраюцца павялічыць з 14 дзён да 30, каб у выканаўцы была магчымасць заказаць дэталі і якасна выканаць работу. Важную ролю ў абароне правоў спажыўцоў іграюць выканкамы, куды звяртаюцца людзі з пэўнымі праблемамі.

Зноў у школу

Да канца жніўня ў краіне будуць працаваць больш за 180 пастаянна дзеючых школьных базараў. Дадаткова арганізаваны 475 школьных кірмашоў у выхадныя дні. Запланавана правесці амаль 2000 выставак-продажаў і пашыраных продажаў тавараў школьнага асартыменту.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Ці спросціць «Электронная школа» жыццё педагогам і як гэта адаб'ецца на якасці ведаў?

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.