Вы тут

395 беларусаў пераадолелі стагадовы рубеж


Больш за ўсё доўгажыхароў — у Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. У кожнай з іх, паводле даных на 1 ліпеня гэтага года, пражываюць па 65 чалавек, якім больш за 100 гадоў. У Мінску такіх доўгажыхароў — 51 чалавек, у Брэсцкай вобласці — 44, у Гомельскай — 59 і ў Магілёўскай — 46.


Таксама, паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі на 1 ліпеня пражываюць 10 082 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны (у тым ліку і інваліды Вялікай Айчыннай вайны). Больш за ўсё іх налічваецца ў сталіцы — 2707 чалавек.

У нашай краіне налічваецца 17 429 былых вязняў фашызму і 688 інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны або з наступствамі баявых дзеянняў.

Для ўсіх іх, а таксама адзінокіх пажылых людзей і інвалідаў І і ІІ групы ў першым паўгоддзі традыцыйна былі праведзены абследаванні ўмоў жыцця. Пры неабходнасці была аказана дапамога з рамонтам кватэр, дамоў, гаспадарчых пабудоў, устаноўлены пажарныя апавяшчальнікі, аказана матэрыяльная дапамога.

Святлана Бусько

buskо@zvіаzdа.bу

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?