Вы тут

Ін­дый­скую ка­лек­цыю мас­тац­ка­га му­зея па­поў­ні­лі "сла­на­мі"


Два но­выя прад­ме­ты мас­тац­тва з Ін­дыі ста­лі па­да­рун­кам На­цы­я­наль­на­му мас­тац­ка­му му­зею і ад­ра­зу тра­пі­лі ў яго па­ста­ян­ную экс­па­зі­цыю. Ка­лі па­сол Ін­дыі ў Бе­ла­ру­сі Сак­се­на Пан­кадж у мі­ну­лым го­дзе тра­піў у му­зей, ён ад­зна­чыў, што "сэр­ца ўсход­ня­га мас­тац­тва ў экс­па­зі­цыі па­тра­буе не­ка­то­ра­га да­паў­нен­ня". Тым ча­сам прый­шоў 2017 год, то-бок 25-год­дзе ўста­наў­лен­ня дып­ла­ма­тыч­ных ад­но­сін па­між Бе­ла­рус­сю і Ін­ды­яй. Та­ды па­сол па­кла­па­ціў­ся аб па­да­рун­ку, які пры­ехаў сю­ды на­праст­кі з Ін­дыі, а ўжо сён­ня га­то­вы для агля­ду на­вед­валь­ні­ка­мі. Як­раз на хва­лі ці­ка­вас­ці да ка­ла­рыт­най і шмат­гран­най ін­дый­скай куль­ту­ры, якой на­кры­та на­шая пра­сто­ра, ка­лек­цыя ін­дый­ска­га мас­тац­тва на­цы­я­наль­на­га му­зея да­поў­ні­ла­ся дву­ма сла­на­мі — драў­ля­ным з ін­крус­та­цы­яй бе­лым дрэ­вам і мар­му­ро­вым са шмат­ка­ля­ро­вым рос­пі­сам ама­ле­вы­мі фар­ба­мі і ін­крус­та­цы­яй шклом.


Ура­чыс­тая пе­ра­да­ча па­соль­ствам Ін­дыі ў Бе­ла­ру­сі му­зею прад­ме­таў тра­ды­цый­на­га ін­дый­ска­га мас­тац­тва ад­бы­ла­ся 26 лі­пе­ня. Да гэ­та­га мо­ман­ту ў па­ста­ян­най экс­па­зі­цыі му­зея мас­тац­тва Ін­дыі бы­ло прад­стаў­ле­на збо­рам тэкс­ты­лю (у цэнт­ры экс­па­зі­цыі ўсход­ня­га мас­тац­тва хра­ма­выя за­ве­сы Ка­лам­ка­ры) і вы­ра­ба­мі з ме­та­лу. У фон­дзе так­са­ма за­хоў­ва­юц­ца не­ка­то­рыя ты­пы мас­тац­ка­га тэкс­ты­лю, не­каль­кі са­ры, пры­кла­ды вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва, у пры­ват­нас­ці ра­джа­стан­ска­га мі­ні­я­цюр­на­га жы­ва­пі­су. Вя­до­ма ж, з'яў­лен­не сла­ноў — гэ­та да­рэ­чнае да­паў­нен­не да ты­па­ло­гіі, бо та­кім узо­рам куль­ту­ры Ін­дыі мас­тац­кі му­зей да­гэ­туль не ва­ло­даў. На­пэў­на, з-за гэ­та­га, а так­са­ма з пры­чы­ны эк­за­тыч­нас­ці, аб'­ёму сла­ноў і мас­тац­кай каш­тоў­нас­ці яны ад­ра­зу за­ня­лі мес­ца ў па­ста­ян­най экс­па­зі­цыі.

"Слон у ін­дый­скай куль­ту­ры — мна­газ­нач­ны сім­вал, — ка­жа на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік ад­дзе­ла рус­ка­га і за­меж­на­га мас­тац­тва му­зея Мі­кі­та Мо­ніч. — З ад­на­го бо­ку, гэ­та сім­вал даб­ра­бы­ту, на­ват у пэў­ным сэн­се ба­гац­ця, а так­са­ма муд­рас­ці. Мы мо­жам зга­даць сло­на­га­ло­ва­га ін­ду­ісц­ка­га бо­га Га­не­шу, зноў жа бо­га даб­ра­бы­ту і муд­рас­ці. З дру­го­га бо­ку, слон — ма­на­гам­ная жы­вё­ла, якая фар­мі­руе сям'ю, га­дуе сла­ня­так і з гэ­тай на­го­ды з'яў­ля­ец­ца сім­ва­лам доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­на­га шлю­бу. Яшчэ слон — гэ­та сім­вал во­ін­ска­га вар'­яц­тва, ён на­ту­раль­на ак­тыў­на ўдзель­ні­чаў у вой­нах, та­му што на­са­мрэч спы­ніць ба­я­во­га сла­на вель­мі скла­да­на: ка­лі та­кая жы­вё­ла з яго па­ме­ра­мі і сі­лай упа­дае ў ша­лен­ства, гэ­та страш­на".

Сла­ны ёсць у ста­ра­жыт­ным ін­дый­скім эпа­се "Ма­хаб­ха­ра­та", слу­жаць сім­ва­лам Ін­дыі, пры­во­зяц­ца ад­туль у вы­гля­дзе фі­гур­кі ў якас­ці су­ве­ні­ра, зды­ма­юц­ца ў філь­мах, яны ж у вы­шыў­цы, вы­яў­лен­чым мас­тац­тве і ва ўзо­рах, што аздаб­ля­юць да­мы і хра­мы. Слон —ці не пер­шы воб­раз, які па­ві­нен з'я­віц­ца ў пры­све­ча­най ін­дый­ска­му мас­тац­тву экс­па­зі­цыі. Ця­пер у На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі ёсць цэ­лыя два ад­мыс­ло­выя, вы­кштал­цо­ныя, па-май­стэр­ску зроб­ле­ныя сла­ны. Тым больш пры­ем­на, што яны пры­еха­лі ў Бе­ла­русь у якас­ці па­да­рун­ка.

"Слон — ма­на­гам­ная жы­вё­ла, якая фар­мі­руе сям'ю, га­дуе сла­ня­так і з гэ­тай на­го­ды з'яў­ля­ец­ца сім­ва­лам доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­на­га шлю­бу".

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».