Вы тут

У Быхаўскім раёне пануе творчая атмасфера «Вялікай бард-рыбалкі»


З пятніцы і па панядзелак на Чыгірынскім вадасховішчы ў Быхаўскім раёне на радасць ўсім тым, хто любіць здаровы адпачынак на прыродзе, песні ля кастра і лёгкі пар бадзёрай лазні, пануе творчая атмасфера «Вялікай бард-рыбалкі».


У праграме восьмага фестывальнага сезона рыбалоўныя спаборніцтвы, конкурс аўтарскай песні, лазнева-аздараўленчыя мерапрыемствы, свята кулінарыі «Кірмаш смаку», прыгатаванне і дэгустацыя найсмачнейшай фестывальнай юшкі, адкрыты турнір па пляжным валейболе сярод аматараў і прафесіяналаў на прызы кампаніі «Гродфуд», конкурс «Каралева бард-рыбалкі» ад Наталлі Наважылавай на прызы міжнароднай федэрацыі фітнесу, урачыстая закладка сімвалічных валуноў у бард-сцежку і шмат чаго іншага. У свяце бяруць удзел аўтары-выканаўцы і музыканты з 11 краін свету.

— Галоўны акцэнт гэтым разам мы робім на выступленнях нашых юбіляраў Юрыя Рашанцава і Юлія Кіма, — падзяліўся аўтар ідэі і кіраўнік праекта Сяргей Кулягін. — З 24 ліпеня на базе святочнай пляцоўкі працуе маладзёжны аздараўленчы лагер, удзельнікі якога мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Юліем Кімам і паспяваць разам з ім песні. Вельмі раю нашым гасцям наведаць тэатр песні сям'і з Іерусаліма. Упершыню адбудзецца маштабны беларускамоўны канцэрт «Я нарадзіўся тут!» з удзелам такіх вядомых выканаўцаў, як Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Зміцер Бартосік, Кацярына Ваданосава. Гасцей фестывалю чакаюць новыя праекты і сюрпрызы.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі аблвыканкам і Быхаўскі райвыканкам, творчае аб'яднанне «Сваё асяроддзе», прадпрыемства «Магілёўаблтурыст» і грамадскі савет па развіцці аграэкатурызму ў Магілёўскай вобласці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Айда на бард-рыбалку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».