Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


На лугах, якія ў вясновы час шчодра залівае Арэса, у ліпеньскія дні стракацяць краскі, гняздуюцца птушкі, шапочуць травы. Падаецца, што адвечны рух прыроды і маляўнічае раздолле надзяляюць гэтыя травы надзвычайнай жыццёвай энергіяй.

Менавіта так вырашыце вы, калі пакаштуеце духмяную гарбату, завараную на любанскіх травах. Зразумела, што лепш за ўсіх такі напой гатуюць мясцовыя гаспадыні. Вам спатрэбіўся ўнікальны рэцэпт гарбаты — ім валодае народны майстар Беларусі Ірына Яскевіч з вёскі Камуна. Яна ведае безліч мясцовых зёлак.


Водар любанскіх траў — жыццядайны напой.

Кліча ў далеч лугоў сцежка шчаснага лёсу.      

Я іду, і нястомна вандруюць са мной

Аблачынкі-блізняткі па рацэ і ў нябёсах.

Лугавыя рамонкі пяшчотна крану,

Загляджуся ў блакіт на люстэрку Арэсы —

Я вітаю вас, любыя сэрцу майму,

Павянчаныя з небам абшары Палесся.

Прыйдзе час — і зіма замяце ўсе шляхі.

Вось тады я травінку ў далонях сагрэю —

Нагадаю пра луг ля Арэсы ракі,

І адступяцца, знікнуць ліхія завеі.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».