Вы тут

На Мядзельшчыне ўспомняць Шастаковіча


Вядомы кампазітар меў беларускія карані.

Беларуска-французскі канцэрт да 111-годдзя з дня нараджэння знакамітага кампазітара пройдзе заўтра ў вёсцы Нарач, у касцёле Святога Апостала Андрэя. Пачатак — а 15-й гадзіне.


Мядзельшчына не выпадкова стала месцам музычных сустрэч, прысвечаных ушанаванню памяці і таленту вядомага творцы. Менавіта тут, у вёсцы Шэметава, некалі жыў прадзед Дзмітрыя Шастаковіча Пётр. Таму ў Шэметаве летась адбыўся першы канцэрт у межах праекта.

Ініцыятарам правядзення памятных музычных выступленняў стаў Аркадзь Валадось, вядомы оперны свявак, прэзідэнт французскай асацыяцыі "Абмен: Францыя—Беларусь", за сваю актыўную дзейнасць па распаўсюджанні беларускай культуры за мяжой ён удастоены медаля Францыска Скарыны.

Так, у Нарач заўтра завітаюць прафесійныя выканаўцы з Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, да іх далучыцца і вядомы габаіст з Францыі Жэром Гішар, лаўрэат Міжнароднага конкурсу ў Токіа, прафесар Ліёнскай кансерваторыі.

Ідэю правядзення канцэртаў у памяць пра выдатнага кампазітара падтрымалі старшыня Мядзельскага райвыканкама, а таксама пробашч касцёла Святога Андрэя ў Нарачы. Спадзяёмся, што праект атрымае працяг у будучыні, стане выдатным пацвярджэннем таму, што нават самы маленькі горад і вёсачка нашай краіны маюць багаты патэнцыял духоўнага, культурнага развіцця, які варта развіваць і падтрымліваць з дапамогай міжнародных праектаў і мясцовых ініцыятыў.

Юзэфа ВОЎК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.