Вы тут

Мабільная кабінка замест клінікі


Высокія тэхналогіі закліканы зрабіць наша жыццё прасцейшым, лепшым і больш бяспечным. Не застаюцца ўбаку і распрацоўкі ў сферы медыцыны. Напрыклад, кампанія Аrtеfасt Grо нядаўна прадэманстравала даволі цікавае бачанне медыцынскіх тэхналогій недалёкай будучыні: самакіравальную мабільную клініку пад кіраваннем штучнага інтэлекту. У ёй аб'ядноўваюцца не толькі інавацыйныя датчыкі і сэнсары для дыягностыкі стану здароўя, але і прасунутая тэхналогія, якая ляжыць цяпер у аснове самакіраваных аўтамабіляў.


Мабільная клініка будзе здольная атрымліваць інфармацыю пра здароўе наведвальніка з розных крыніц. Гэта можа быць розная разумная электроніка, якую носяць на целе, накшталт бранзалетаў, трэкераў, разумных вагаў, аптэчак і нават разумных прыбіральняў. Усе неабходныя дадатковыя працэдуры могуць быць праведзены проста ў «перасоўным кабінеце»: тэрмаграфіі, даследаванні дыхання і сардэчнага рытму, лёгкіх і вымярэнне ціску.

Правёўшы дыягностыку і прааналізаваўшы даныя, сістэма можа даць заключэнне аб стане здароўя, запісаць да патрэбнага спецыяліста для далейшага абследавання, выпісаць рэцэпт і, нават, выдаць неабходныя лекавыя прэпараты проста на месцы. Акрамя гэтага, у выпадку сур'ёзных праблем са здароўем мабільная клініка можа злучыць пацыента з дзяжурным урачом-кансультантам або даставіць пацыента ў бліжэйшую медыцынскую ўстанову.

Вядома, можа здацца, што стварэнне такой мабільнай клінікі — нешта з вобласці фантастыкі, але на самай справе вялікая частка неабходных тэхналогій у тым ці іншым выглядзе ўжо маецца. Значна большую асцярогу выклікае бюракратычная цяганіна, бо для таго каб увесці ў эксплуатацыю падобныя сістэмы, трэба правесці вельмі шмат работы, у тым ліку і ў плане змен Правілаў дарожнага руху.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.