Вы тут

Чарговы этап перамоў па ўступленні Беларусі ў СГА пройдзе восенню


Днямі ў Жэневе (Швейцарыя) адбылося пасяджэнне Генеральнага савета Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), у якім у статусе назіральніка прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Раманам Собалевым.


Як паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства, у склад дэлегацыі таксама ўвайшлі прадстаўнікі МЗС і Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе.

У рамках мерапрыемства адбыліся сустрэчы з выконваючай абавязкі дырэктара Дэпартамента па далучэнні новых краін Сакратарыята СГА Майкай Ашыкава і старшынёй Рабочай групы па ўступленні Беларусі ў СГА, пастаянным прадстаўніком Турцыі ў Жэневе Кемалам Мадэнаглу.

Прадстаўнікі СГА станоўча ацанілі распаўсюджванне ў ліпені бягучага года сярод членаў Арганізацыі падрыхтаванага беларускім бокам пакета дакументаў, у тым ліку праекта Даклада Рабочай групы, што дазволіць правесці 9-е афіцыйнае пасяджэнне Рабочай групы па далучэнні Беларусі ўвосень 2017 года.

Акрамя таго, праведзены двухбаковыя кансультацыі з шэрагам членаў СГА з мэтай далейшага прасоўвання шматбаковых і двухбаковых перамоў. З прадстаўнікамі ўрада Аргенціны і Сакратарыята СГА абмеркаваны арганізацыйныя пытанні, звязаныя з удзелам беларускага боку ў 11-й сесіі Міністэрскай канферэнцыі СГА. Апошняя адбудзецца 10—13 снежня ў Буэнас-Айрэсе.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ацэнка зробленага краінай — станоўчая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».