Вы тут

Раім схадзіць


Выстава «Жыццё і смерць Чырвонага Капялюшыка», міжнародны фестываль «Expedition-Tour», фестываль «Афганскае неба» і гарадскі квэст – афіша з 31 ліпеня па 6 жніўня.


Выстава «Жыццё і смерць Чырвонага Капялюшыка»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)

Калі: па 2 жніўня, 09:00-18:00

Колькі каштуе: удакладняць

Гэта калектыўны праект, рэалізаваны на стыку мастацтва, літаратуры і псіхалогіі. Куратарам выступае вядомая беларуская мастачка Вольга Сазыкіна.

У рамках праекта кожны мастак прыдумаў і намаляваў гісторыю-комікс, наўпрост ці аддалена звязаную з казкай. Коміксы выкананы чорнай тушшу, у графічнай манеры. Для таго, каб расставіць акцэнты на важных прадметах, ператвараючы іх у артэфакты, мастакі выкарыстоўвалі чырвоны колер.

Асабістыя сюжэты прааналізавала псіхолаг і арт-тэрапеўт Таццяна Коваль. На адкрыцці яна прадставіла публіцы псіхалагічны аналіз кліп-коміксаў, якія можна ўбачыць на сценах галерэі да 2 жніўня.


Міжнародны фестываль «Expedition-Tour»

Фота: piknik-expedition.by

Дзе: Пікнік-гатэль «Экспедыцыя»

Калі: 4-6 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: ад 65 р.

Вас чакаюць спаборніцтвы квадрацыклістаў, спаборніцтвы па экстрэмальных заездах на аквабайках, грандыёзная шоу-праграма, кулінарное шоу, катанне на лодках і катамаранах, лучны цір, вераўчаны гарадок, атракцыёны, ёга, конкурсы і розыгрышы прызоў ад партнёраў фестывалю, дзіцячая пляцоўка.


Фестываль «Афганскае неба»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Лінія Сталіна

Калі: 5 жніўня, 11:00

Колькі каштуе: ад 13 р. — дарослыя, 5 р. — дзеці

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і дабрачыннага фонду дапамогі воінам інтэрнацыяналістам «Памяць Афгана».

Арганізатары падрыхтавалі маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю эпізоду баявых дзеянняў часоў афганскай вайны ў правінцыі Газні з удзелам больш за 7-і узораў ваеннай тэхнікі тых гадоў і ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі, Літвы. Акрамя таго, атмасферу свята дапоўняць выступленні па рукапашным баі і парашутным спорце.

Для наведвальнікаў будзе адкрыта больш за дзесятак інтэрактыўных зон. На тэрыторыі комплексу кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, размалёўцы танка і ў цікавых майстар-класах. Пераможцы конкурсаў змогуць бясплатна паўдзельнічаць у экстрэмальнай праграме адпачынку — катанні на баявой тэхніцы.


Гарадскі квэст

Фота: belarus.by

Дзе: старт — вул. Куйбышава, 22 (унутраны дворык)

Калі: 5 жніўня, 10:00

Колькі каштуе: 40 р.

Вас чакае займальная гульня-экскурсія па месцах Мінска з цікавымі заданнямі, галаваломкамі і вясёлай кампаніяй. Пры гэтым вы не проста гуляеце, а шукаеце адказы на загадкі гісторыі, правяраеце сябе на ўважлівасць.

Запрашаюцца кампаніі да 5 чалавек. Вы можаце прыняць удзел у веласіпедным або пешаходным маршруце.


Выстава «Вінцэнт Ван Гог. Мастак Зорнага неба»

Фота: youtube.com

Дзе: Дом Ван Гога

Калі: па 1 кастрычніка, 12:00-22:00

Колькі каштуе: 7 р., ільготны квіток — 4 р.

У Мінску ў Доме Ван Гога праходзіць выстава рэпрадукцый вялікага постімпрэсіяніста.

Старадаўняя мэбля для экспазіцыі была дастаўлена напрамую з Галандыі. Цэнтрам натхнення для гасцей стане старая французская лодка, падвешаная да столі, на якой намалявана зорнае неба з аднайменнай карціны Ван Гога «Зорная ноч». Акрамя гэтага, кожную гадзіну для гасцей транслюецца дакументальны фільм пра жыццё геніяльнага мастака. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».