Вы тут

Памёр Уладзімір Бядуля, гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч Беларусі


Ва ўзросце 90 гадоў пайшоў з жыцця Уладзімір Бядуля, гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны работнік культуры Беларусі.


Фото: rg.ru

Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля нарадзіўся ў 1927 годзе ў в.Падомша Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. З 1951 года быў на камсамольскай рабоце. З 1956 года - старшыня калгаса "Савецкая Беларусь" Камянецкага раёна, з 2006 года - ганаровы старшыня.

50 гадоў на пасадзе кіраўніка сельгаспрадпрыемства даліся Уладзіміру Лявонцьевічу нялёгка, але ён заўсёды быў удзячны лёсу за гэты выбар, таму што з дзяцінства спасціг адзіную для сябе праўду - хлеб усяму галава.

Працоўны подзвіг Уладзіміра Бядулі стаў магчымы дзякуючы выдатным здольнасцям яго як арганізатара і кіраўніка, а таксама глыбокім прафесійным ведам. Яму былі ўласцівыя лепшыя рысы селяніна - ашчадлівае стаўленне да зямлі, прыродная кемлівасць, адданасць сельскай рамяству, беражлівыя адносіны да прыроды, любоў да людзей і роднага краю. І менавіта ўсё гэта прынесла Уладзіміру Лявонцьевічу заслужаны аўтарытэт, павагу і прызнанне. Не выпадкова землякі неаднаразова давяралі Уладзіміру Лявонцьевічу прадстаўляць свае інтарэсы ў мясцовых і вышэйшых выбарных органах улады.

Заслугі Уладзіміра Бядулі перад Айчынай ацэнены па вартасці. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, "Знак Пашаны", ордэн Айчыны III ступені, ордэн Францыска Скарыны - гэта далёка не поўны пералік знакаў адрознення, якія атрымаў Уладзімір Бядуля за працоўныя справы і грамадскую дзейнасць.

У горадзе Камянец указам Прэзідэнта быў усталяваны бронзавы бюст Уладзіміра Бядулі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».