Размова ідзе пра тры мужчынскія ўпрыгожванні вікінгаў — «молаты Тора». Артэфакты былі знойдзены ў ходзе экспедыцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў археалагічным комплексе Кардон у Шумілінскім раёне. Яны датуюцца ІХ—Х стагоддзямі нашай эры.
У экспедыцыі прынялі ўдзел 16 першакурснікаў гістарычнага факультэта БДУ. Кіраўніком археалагічнай практыкі выступіў загадчык навучальнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта Віталь Сідаровіч. Па яго словах, раскопкі на гэтым месцы вядуцца параўнальна нядаўна. У Беларусі яшчэ не сустракалі «молатаў Тора», якія б цалкам захаваліся. Такія амулеты належалі радавым воінам-вікінгам, бо зроблены яны не з дарагога металу, а з жалеза. Такімі моднымі для таго часу атрыбутамі вікінгі супрацьпастаўлялі сябе хрысціянам. «Мяркую, археолагам у наступныя 100—150 гадоў на месцы гэтага паселішча работы яшчэ хопіць», — падкрэсліў Віталь Сідаровіч.
Экспедыцыя ў Шумілінскі раён была арганізавана другі раз. Археалагічны помнік «эпохі вікінгаў» увайшоў у топ-10 навуковых адкрыццяў за 2016 год па версіі Нацыянальнай акадэміі навук.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.