Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра тое, як завяршыўся новы хакейны турнір «Кубак Мінска», колькі медалёў прывезлі маладыя спартсмены з Еўрапейскага юнацкага фестывалю і з якім вынікам беларусы вяртаюцца з планетарнага першынства па водных відах спорту.


1. Яна Несцерава стала ўладальніцай бронзавага медаля на 17-м чэмпіянаце свету па водных відах спорту ў Будапешце. Спартсменка паказала трэцюю суму балаў у скачках з 20-метровай вышкі — 303,95. Нагадаем, два гады таму на сусветным першынстве ў Казані Яна таксама была бронзавым прызёрам у гэтай намінацыі.

У медальнай скарбонцы беларускай каманды на чэмпіянаце свету дзве ўзнагароды — яшчэ адзін бронзавы медаль у актыве Аляксандры Герасімені, якая фінішавала трэцяй у фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м на спіне.


2. Спартсмены нашай зборнай заваявалі 15 узнагарод на 14-м летнім Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі, які завяршыўся ў венгерскім Дзьёры. У медальнай скарбонцы беларусаў 3 залатыя, 5 сярэбраных і 7 бронзавых медалёў. Такая колькасць узнагарод з'яўляецца лепшым вынікам за ўвесь час удзелу беларусаў у гэтых спаборніцтвах.

На вышэйшую прыступку п'едэстала падымаліся Вікторыя Новікава (дзюдо, вагавая катэгорыя 70 кг), Анастасія Шкурдай (плаванне, 100 м батэрфляем), Уладзіслаў Шахніцкі і Анастасія Жук (змешаная каноэ-двойка, 500 м).


3. Перамогай хакеістаў яраслаўскага «Лакаматыва» завяршыўся першы розыгрыш «Кубка Мінска». Фінальны паядынак на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» паміж яраслаўскім клубам і маскоўскім «Дынама» завяршыўся з лікам 3:1.

Трэцяе месца занялі хакеісты «Югры» з Ханты-Мансійска, якія абыгралі ў стыкавым матчы мінскае «Юнацтва» 4:1. На пятай пазіцыі завяршылі турнір мінскія дынамаўцы.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Першы плод — не за плот

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.