Вы тут

Паркоўка ў цэнтры Гомеля ператварылася ў музычную залу


На адзін вечар паркоўка ў цэнтры Гомеля ператварылася ў музычную залу пад адкрытым небам.


Шэдэўры сусветнай класікі — ад Шапэна да Сінатры — выконвалі самадзейныя і прафесійныя музыканты на 12 старых фартэпіяна. Музычныя інструменты былі сабраны прадпрымальнікам Арцёмам Крукавым. Гаспадары піяніна пазбавіліся ад іх з задавальненнем, а арганізатары перформанса падарылі ім другое жыццё. Гомельскаму музыканту Віктару Мацькунову спатрэбіўся месяц, каб усе музычныя інструменты загучалі без фальшу. Самым малодшым удзельнікам музычнай акцыі стаў 13-гадовы Арцемій Хрушчоў, які толькі сёлета пяць разоў быў прызёрам розных музычных конкурсаў. Школьнік зачараваў слухачоў «Элегіяй» Сяргея Рахманінава.

Па заканчэнні вечарыны арганізатары падарылі піяніна ўсім, хто пажадаў. Дарэчы, арганізатары музычнага перформанса кінулі выклік Мінску, Кіеву і Маскве: ці змогуць жыхары гэтых гарадоў паўтарыць нешта падобнае?

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Музыка ўсіх звязала

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?