Вы тут

Адыход ад ілюзій


Эліты Расіі канчаткова страцілі надзею на тое, што з прыходам Трампа ўдасца разруліць спрэчныя пытанні ў адносінах з ЗША і заняцца стабілізацыяй эканамічнага і палітычнага курсу на іншых кірунках. Як і асцерагаліся многія, зоркі сышліся неспрыяльна для новага амерыканскага прэзідэнта. Пачнём з таго, што Дональд Трамп аказаўся вельмі неспрактыкаваным палітыкам, і яго не прыняў вашынгтонскі істэблішмент. Экстравагантнасць і парушэнні табу, якія прынеслі яму галасы выбаршчыкаў, ні ў якім разе не маглі быць прыняты як мова зносінаў з грандамі амерыканскай палітыкі, якія за многія дзесяцігоддзі знаходжання ва ўладзе даўно выпрацавалі ўласны кодэкс паводзін, якога Трамп не ўмее прытрымлівацца.


Далей Трамп стаў ахвярай новага трэнду ў амерыканскай дэмаграфіі — з кожным годам у ЗША расце колькасць выбаршчыкаў, схільных да падтрымкі дэмакратычных кандыдатаў, і падае колькасць рэспубліканскага электарату. Па нараджальнасці белыя здалі пазіцыі яшчэ ў 2012 годзе, і цяпер большасць немаўлят ужо адносіцца да іншых рас.

Для дэмакратычнага электарату Трамп непрымальны. Па-першае, гэта мільярдэр, што зняважліва для людзей, якім часта даволі цяжка зарабіць на жыццё, не кажучы ўжо пра нейкія празмернасці. Па-другое, з-за ўзросту ён вельмі кансерватыўны ў сваіх выказваннях і палітычных перавагах, у выніку часта абражае выбаршчыкаў, якія не належаць да белай расы.

Наступная праблема Трампа заключаецца ў яго сварцы з ЛГБТ — лесбіянкамі, геямі, бісексуаламі і трансгендарамі. Нягледзячы на некаторыя рэверансы перад імі падчас выбарчай кампаніі, прадстаўнікі ЛГБТ цудоўна разумеюць, што яны пажылому Трампу не даспадобы. І свежая забарона служыць трансгендарам у амерыканскай арміі гэта выдатна пацвердзіла. А яны ў ЗША вельмі ўплывовыя, асабліва ў сферы СМІ.

Гэтыя і іншыя фактары прыводзяць да сітуацыі, калі праз паўгода пасля ўступлення на пасаду Трамп стаў прэзідэнтам, які мае вельмі мала ўплыву на палітычныя працэсы. Кангрэс, у якім дамінуе яго ўласная партыя, яму не давярае і не ўхваляе яго ініцыятывы. Падтрымка сярод электарату мінімальная ў параўнанні з любым іншым прэзідэнтам за некалькі дзесяцігоддзяў. І заклікі Трампа палепшыць адносіны з Расіяй, якія гучалі падчас выбарчай кампаніі, на практыцы немагчыма рэалізаваць, паколькі ў яго звязаныя рукі.

Усвядоміўшы, што гэта новая рэальнасць амерыканскай палітыкі, Уладзімір Пуцін прыступіў да крокаў, якія падкрэсліваюць знікненне ў яго ўсялякіх ілюзій на перазагрузку адносін пры новым прэзідэнце ЗША. Як вядома, напярэдадні новага года ЗША ўвялі супраць Расіі новыя санкцыі і выслалі тры дзясяткі дыпламатаў, абвясціўшы іх скрытымі разведчыкамі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць пад прыкрыццём дыпламатычнага статусу. Таксама расійская дыпмісія страціла права карыстацца сваімі комплексамі для адпачынку на тэрыторыі ЗША. Тады адказ Расіі быў асіметрычны, паколькі рашэнне прымалася яшчэ адміністрацыяй Абамы. Уладзімір Пуцін даслаў амерыканскім дыпламатам пуцёўкі для адпачынку ў Сочы, каб прадэманстраваць, што несур'ёзна ставіцца да такога кроку з боку адыходзячага прэзідэнта.

Цяпер усё змянілася. 28 ліпеня МЗС Расіі прапанаваў да 1 верасня скараціць да 455 чалавек агульную колькасць персаналу, занятага ў дыпмісіях Злучаных Штатаў на расійскай тэрыторыі, што будзе эквівалентна колькасці дыпламатаў, якія прысутнічаюць ад Расіі на тэрыторыі ЗША. Акрамя гэтага, з 1 жніўня супрацоўнікам амерыканскага пасольства ў Маскве будзе забаронена карыстацца дачай у Сярэбраным Бары, а таксама складскімі памяшканнямі ў расійскай сталіцы. Здавалася б, усё дастаткова сіметрычна мерам ЗША супраць Расіі ў мінулым снежні. Але па факце персанал дыпмісій ЗША скароціцца не на 30 чалавек, як было зроблена ў дачыненні да Расіі, а на 755 чалавек, паколькі амерыканцы мелі нашмат больш масіўную прысутнасць у Расіі, чым яна ў ЗША. Дзярждэп ужо выказаў сваё шкадаванне з гэтай нагоды, але ўдар для амерыканцаў будзе вельмі адчувальны. Усе гэтыя сотні дыпламатаў былі ў Расіі не выпадкова, а ажыццяўлялі важныя функцыі па заваёўванні падтрымкі сярод расійскага грамадства, зборы інфармацыі аб развіцці краіны. Зараз усю гэтую сістэму давядзецца вельмі сур'ёзна перакройваць, каб яна магла выконваць ранейшыя функцыі ў новым усечаным выглядзе. І такі крок з боку Расіі сведчыць аб яе рашучасці ісці ў адносінах з ЗША на прынцып.

Дадатковай навіной ад Масквы, якая сведчыць аб яе гатоўнасці жорстка канфліктаваць з ЗША не толькі ў найбліжэйшыя гады, але пры неабходнасці і дзесяцігоддзі, сведчаць даручэнне Пуціна стварыць другі па магутнасці ваенны флот у свеце і выступленне па тэлебачанні першага намесніка старшыні камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспецы Франца Клінцэвіча, у якім ён расказаў пра намер закласці шэсць новых авіяносцаў у найбліжэйшыя гады.

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.