Вы тут

Пасля пералому сцягна вельмі важна захоўваць рухавасць


Паламаць сцягно можна ў любым узросце, але 90 працэнтаў шпіталізаваных — тыя, каму за 65. Арганізм старэе, і косці страчваюць мінералы, становяцца менш гібкімі. А зніжэнне гібкасці аслабляе косці, яны робяцца ломкімі. Прычым жанчыны ў два—тры разы больш схільныя да пераломаў сцягна, бо ў іх косці хутчэй губляюць шчыльнасць. Падзенне ўзроўню эстрагену з надыходам менапаўзы паскарае гэты працэс.


— Прамой прычынай пералому сцягна з'яўляецца няшчасны выпадак або падзенне нават з невялікай вышыні, — тлумачыць участковы ўрач-тэрапеўт 11-й гарадской паліклінікі Мінска Ксенія ПАСЛЕД. — Галоўная ж прычына хаваецца ў такім захворванні, як астэапароз, пры якім косці не змяшчаюць неабходную колькасць кальцыю і іншых мінералаў. Страта касцявой шчыльнасці перш за ўсё адбіваецца на пазваночніку і верхняй частцы сцягна, дзе часцей за ўсё косці і ламаюцца.

Калі адсутнічаюць супрацьпаказанні, то пералом лечыцца хірургічным шляхам — гэта самы эфектыўны спосаб аднаўлення. Аднак у любым выпадку магчымыя і ўскладненні, імавернасць наступлення якіх павялічваецца з узростам. У большасці людзей, нават пасля 80 гадоў, такія пераломы поўнасцю зрастаюцца. Звычайна чым лепшы стан вашага здароўя і чым вышэй рухавасць, тым больш шанцаў на хуткае аднаўленне. Тым не менш не абысціся без дапаможніка — палачкі, хадункоў або мыліц на працягу некалькіх месяцаў. Неабходна таксама, каб увесь гэты час хтосьці дапамагаў вам па гаспадарцы.

Прыміце меры, каб знізіць рызыку падзення

  •  Жылое памяшканне павінна быць добра асветлена. Паверхня падлогі не слізкая, пажадана прыбраць з дарогі перашкоды — шнуры, дываны, мэблю. Карыстайцеся поручнямі ў ванне, калідоры, калі падымаецеся па лесвіцы.
  • Насіце мяккі абутак. Чым старэйшымі мы становімся, тым танчэйшы павінны быць абутак, на цвёрдай цэльнай падэшве. Пругкі спартыўны абутак можа знізіць пачуццё балансу і прывесці да падзення. Пазбягайце абутку на абцасах і сандаляў з раменьчыкамі, слізкай або клейкай падэшвы.
  • Пазбягайце небяспечнай фізічнай нагрузкі. Напрыклад, таго, каб самастойна лазіць па лесвіцы, — прасіце дапамогі. Не падымайце цяжар.
  • Праверце зрок — неабходна дасканала бачыць усё, што вакол вас.
  • Пачуццё слабасці або млосці можа быць звязана з прыёмам некаторых лекаў, што таксама павялічвае імавернасць падзення, а таму пра гэта трэба памятаць і раіцца з урачом.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Глядзіце, не падайце!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».