Вы тут

Канфлікт у спёку ў бары з-за халоднай шаўрмы


Адразу некалькі канфліктаў у піцейных установах былі зарэгістраваныя ў Цэнтральным раёне Мінска, калі на іх выязджалі праваахоўнікі.


Напачатку ў дзяжурную частку Цэнтральнага РУУС сталіцы паступіла паведамленне пра канфлікт кліента з адміністрацыяй аднаго з бараў на вуліцы Зыбіцкай. Міліцыянерам мужчына растлумачыў, што раззлаваўся з-за няякаснага абслугоўвання, бо набытая ім шаўрма была халоднай. Пасля гутаркі супрацоўнікаў міліцыі з кліентам і адміністрацыяй канфлікт быў уладжаны.

Праз некалькі гадзін паступіла паведамленне пра тое, што п'яны наведвальнік аднаго з бараў па праспекце Пераможцаў прыстае да работнікаў і наведвальнікаў, правакуе і кідаецца ў бойку. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 24-гадовага мінчаніна і даставілі ў РУУС, дзе ў дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства.

Яшчэ двое наведвальнікаў сталічнага бара на Кастрычніцкай плошчы не былі згодныя з выстаўленым рахункам і адмаўляліся пакідаць установу. Пасля прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі канфлікт быў уладжаны.

Як адзначыла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная, за дробнае хуліганства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 17.1. КоАП Рэспублікі Беларусь, а за непрад'яўленне па першым патрабаванні грамадзяніна кнігі заўваг і прапаноў адміністрацыйная адказнасць прадугледжана згодна з артыкулам 9.24 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».