Вы тут

Парог па профільных прадметах трэба павышаць


Рэктары беларускіх ВНУ прапанавалі Міністэрству адукацыі разгледзець магчымасць павышэння парогавых значэнняў прахадных балаў па профільных прадметах. На іх думку, гэта забяспечыць больш якасны прыём ва ўстановы вышэйшай адукацыі.


Пры гэтым усе рэктары адназначна падтрымліваюць ЦТ як аптымальную форму правядзення ўступных выпрабаванняў.

— На працягу многіх гадоў мы праводзім аналіз карэляцыі балаў, атрыманых нашымі першакурснікамі на ЦТ, з вынікамі першай сесіі, — паведаміла падчас пасяджэння Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам міністра адукацыі рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля БАРАНАВА. — І ў пераважнай большасці выпадкаў бачым станоўчую карэляцыю. Таму прыём па выніках ЦТ нас цалкам задавальняе.

Таксама на пасяджэнні прагучала прапанова скараціць тэрміны рэгістрацыі на ЦТ. Да гэтага рэгістрацыя стартавала 2 мая і праводзілася на працягу месяца. Рэктары прапануюць скараціць яе да трох тыдняў — з 10 мая па 1 чэрвеня.

Яшчэ адна з агучаных прапаноў — ажыццяўляць прыём выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі на завочную форму навучання (як на бюджэтную, так і на ўмовах аплаты) толькі пры наяўнасці стажу работы. «Завочная і дыстанцыйная формы ад пачатку прызначаліся для тых, хто працуе», — падтрымаў ініцыятыву міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА.

У той жа час прапаноўваецца падтрымаць выпускнікоў устаноў прафтэхадукацыі і каледжаў, якія працуюць па спецыяльнасці, а таксама грамадзян, якія прайшлі тэрміновую воінскую службу ці службу ў рэзерве і маюць рэкамендацыі воінскіх часцей.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».