Вы тут

Што зменіцца з 1 жніўня?


У сувязі са змяненнем бюджэту пражытковага мінімуму (нагадаем, з 1 жніўня БПМ устаноўлены ў памеры 197,57 беларускага рубля ў сярэднім на душу насельніцтва) зменіцца памер цэлага шэрагу выплат і дапамог.


Павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі і некаторыя надбаўкі

Гэта датычыцца надбавак, павышэнняў да пенсій і даплат асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамог па доглядзе інваліда І групы або чалавека, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту.

  • Мінімальная пенсія па ўзросце з улікам даплаты ў памеры 20% ад сярэдняй зарплаты складзе 174,61 руб.
  • Сацыяльная пенсія інвалідам 1-й групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, — 217,33 руб.
  • Сацыяльная пенсія інвалідам з дзяцінства 2-й групы — 187,69 руб.
  • Сацыяльная пенсія інвалідам 2-й групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля — 167,94 руб.
  • Сацыяльная пенсія інвалідам 3-й групы — 148,18 руб.
  • Сацыяльная пенсія дзецям-інвалідам да 18 гадоў пры першай ступені страты здароўя складзе 158,06 руб., пры другой ступені страты здароўя — 167,94 руб., трэцяй ступені — 187,69 руб., чацвёртай — 217,33 руб.
  • Даплаты да пенсій непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі 75 гадоў, — 37,04 руб., 80 гадоў — 49,39 руб.

Павялічыцца дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў

У сувязі з ростам за 2-і квартал гэтага года сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у краіне (па даных Белстата, яна склала 796,80 руб.) павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.

  • Дапамога па доглядзе першага дзіцяці будзе раўняцца 278,88 руб. (35% сярэднямесячнай заработнай платы).
  • Дапамога па доглядзе другога і наступных дзяцей складзе 318,72 руб. (40% сярэднямесячнай заработнай платы).
  • Дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда — 358,56 руб. (45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям'і).

Нагадаем, што ў чэрвені ў Беларусі змяніўся парадак перагляду выплаты дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Цяпер пералік будзе праводзіцца двойчы на год: з 1 лютага і з 1 жніўня, а не раз на квартал, як раней.

Павялічацца некаторыя іншыя дзіцячыя дапамогі

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня таксама зменіцца памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад бюджэту пражытковага мінімуму.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 1975,7 руб. (10 БПМ), другога і наступных дзяцей — 2765,98 руб. (14 БПМ); па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў — 197,57 руб. (1 БПМ); на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 98,78 руб. (0,5 БПМ); на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, — 138 руб. (0,7 БПМ).

Зменяцца мінімальныя спажывецкія бюджэты

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года БПМ працаздольнага насельніцтва складзе 218,87 руб.; пенсіянераў — 151,98 руб.; студэнтаў — 192,79 руб.; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 125,87 руб.; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 174,9 руб.; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 215,5 руб.

Пражытковы мінімум для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва складаецца з мінімальных набораў прадуктаў харчавання і нехарчовых тавараў і паслуг (іх кошт вызначаны ў памеры 77% ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання).

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Што зменіцца з 1 жніўня

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».