Вы тут

Кіраўнікі сельскіх выканкамаў расказваюць пра свае надзённыя клопаты


Хто, калі не мясцовая ўлада, павінна штодзённа працаваць над праблемамі грамадзян? Мы пацікавіліся, чым цяпер займаюцца старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і якія праблемы ім прыходзіцца вырашаць.


Старшыню Рудскага Савета дэпутатаў Іванаўскага раёна Пятра КУРЫШКУ мы засталі за падрыхтоўкай даклада па выніках першага паўгоддзя. Дарэчы, усяго за гэты перыяд было сем зваротаў грамадзян у вуснай і пісьмовай формах. Апошняя — па бадзяжных сабаках. Такое пытанне час ад часу ўзнікае: камусьці перашкаджае гаўканне, іншым — самі сабакі. Прыйшлося выклікаць адлоў, каб справіцца з гэтай праблемай.

Надзённыя пытанні вырашаюцца і ў Кіраўскім сельсавеце Жлобінскага раёна. Канстанцін СЦЕПАНЦОЎ, в. а. старшыні Кіраўскага сельвыканкама, расказвае, што займаюцца добраўпарадкаваннем, імкнуцца дапамагаць неўладкаваным сем'ям, наведваюць былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў. У гэтых пытаннях галоўным памочнікам старшыні заўсёды з'яўляецца стараста, які ведае сваю вёску і яе жыхароў. Напрыклад, не так даўно ў вёсцы Лугавая Вірня адной з бабуль, якая звярнулася, дапамаглі па гаспадарцы: абкасілі траву вакол хаты, дапамаглі з добраўпарадкаваннем.

З гэтага тыдня ў Мяжанскі сельсавет прыязджае машына з прадукцыяй ад СВК «Маяк Браслаўскі». Жыхары, як гаворыць старшыня Мяжанскага Савета дэпутатаў Браслаўскага раёна Жанна АКУЛА, гэтага чакалі даўно. З-за чумы свіней знайсці якаснае мяса на вёсцы не так проста: многія перасталі трымаць гэтую жывёлу, таму прышлося дамаўляцца з СВК, каб было зручней. Да таго ж апошнім часам у сельсавеце заняліся непасрэдна добраўпарадкаваннем як тэрыторыі, так і сельскіх аб'ектаў. Так, была абноўлена трусаферма: там прыбралі лішнія кусты і дрэвы і завезлі новыя клеткі.

Аляксей ГРЫНЮК, старшыня Малабераставіцкага Савета дэпутатаў Бераставіцкага раёна расказвае, што цяпер у сельвыканкаме займаюцца базай даных грамадзян, якія пражываюць адны і ў якіх няма аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА). Усяго такіх на тэрыторыі сельсавета 98. Высвятляюць, з якіх прадпрыемстваў яны выходзілі на пенсію, — а гэта былыя супрацоўнікі розных сфер. Мяркуецца, што потым усталяваць у кожнай хаце АПП дапамогуць іх былыя работадаўцы. Са зваротаў грамадзян, апошняя праблема, якую прыйшлося вырашаць, — гэта падтопленыя падвалы. Гэтым заняліся ў ЖКГ.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Вашы праблемы — наша работа

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.