Вы тут

Я не дапамагаю сваёй жонцы


Бо я не памочнік у гэтым доме, а кампаньён.

Да мяне на кубачак гарбаты прыйшоў таварыш, мы селі на кухні і гутарылі пра жыццё. Падчас размовы я ўстаў і сказаў: «Пачакай крыху, я памыю посуд і вярнуся».


Мой таварыш паглядзеў на мяне так, нібы я паведаміў, што адлучаюся для будаўніцтва касмічнай ракеты. Нічога не разумеючы і з захапленнем у голасе ён сказаў: «Я рады, што ты дапамагаеш сваёй жонцы. Я сваёй не дапамагаю, бо пару разоў дапамог, а яна мяне нават не хваліць. На мінулым тыдні памыў падлогу, і ніводнага слова падзякі».

Я вярнуўся на сваё месца, сеў побач з ім і растлумачыў, што не «дапамагаю» сваёй жонцы. Маёй жонцы памочнік не патрэбны, ёй патрэбны партнёр. Я яе партнёр па гаспадарцы, і ў нас розныя функцыі ў гэтым партнёрстве, але выкананне хатніх спраў — гэта не «дапамога».

Я не дапамагаю сваёй жонцы прыбірацца, бо я таксама ў гэтым доме жыву, і мне таксама трэба ў ім прыбірацца. Я не дапамагаю сваёй жонцы гатаваць, таму што я хачу есці, і мне таксама трэба гатаваць. Я не дапамагаю сваёй жонцы мыць посуд пасля вячэры, бо я таксама карыстаўся гэтым посудам. Я не дапамагаю сваёй жонцы з яе дзецьмі, бо гэта і мае дзеці, а мой абавязак — быць ім бацькам. Я не дапамагаю жонцы мыць бялізну, развешваць і складаць адзенне, бо гэта і маё адзенне, і адзенне маіх дзяцей. Я не памочнік у гэтым доме,  я — частка гэтага дома.

А што датычыцца пахвалы, я спытаў свайго суразмоўніка, калі апошні раз пасля таго, як яго жонка прыбралася, памыла адзенне, змяніла пасцельную бялізну, выкупала дзяцей, прыгатавала ежу, ён падзякаваў ёй? Але падзякаваў не звычайна, а з пачуццём: «Ух ты, дарагая! Ты цудоўная!»

Табе гэта не здаецца абсурдным? Ці не дзіўна, калі ты, раз у жыцці памыўшы падлогу, чакаеш нейкага адмысловага трафея за свае заслугі? Чаму? Ты не задумваўся пра гэта, дружа? Магчыма, ты занадта захапіўся гэтай «культурай мача», якая лічыць, што ўсе хатнія справы — гэта яе праца. Магчыма, цябе калісьці навучылі, што ўсё гэта робіцца само сабой, што табе нават напружвацца не трэба? Ну, тады хвалі яе гэтак жа, як ты хацеў, каб хвалілі цябе, такімі ж словамі і з такім самым пачуццём захаплення.

Дапамагай ёй, будзь сапраўдным кампаньёнам, а не госцем, які ў гэты дом прыходзіць есці, спаць, прымаць душ і задавальняць свае патрэбы. Будзь як дома! У сябе дома.

Сапраўдныя перамены ў грамадстве пачынаюцца з нашым дамоў. Вучыце сваіх дзяцей сапраўднаму таварыству ў сям'і!

Тэд ЭДВАРДС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.