Вы тут

За некалькі дзён у Гродзенскай вобласці патанулі пяць чалавек


З іх — двое дзяцей.

Амаль штодзённа прыходзяць сумныя звесткі аб ахвярах вады. Перад выхаднымі ў Смаргоні на возеры патануў 11-гадовы хлопчык, на выхадных у Астравецкім і Дзятлаўскім раёнах з вады дасталі дваіх маладых мужчын. У першы дзень жніўня адбыліся адразу дзве трагедыі на вадзе, у тым ліку з удзелам дзяцей.


Першая трагедыя адбылася на Нёмане ў Лідскім раёне. Як паведаміў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі «Таварыства выратавання на вадзе» Сяргей Вінаградаў, сігнал аб здарэнні паступіў а палове на пятую дня. Як аказалася, дзве дзяўчынкі знаходзіліся каля вады ў раёне дач пасёлка Бярозаўкі. Бераг Нёмана тут абрывісты, месца для купання не прыстасавана. Відавочна, купацца яны не збіраліся, бо былі ў адзенні. Але пакуль хадзілі па вадзе, трапілі ў хуткую плынь, і рака панесла іх на глыбіню. Справіцца самі не маглі і пачалі клікаць на дапамогу. Дзяўчатак заўважыла іх 20-гадовая знаёмая і паклікала на дапамогу свайго бацьку.

Адну 13-гадовую дзяўчынку мужчына здолеў выцягнуць з вады. А яе равесніцу, вучаніцу 7 класа мясцовай школы, выратаваць не ўдалося. Мужчына неаднаразова ныраў, але безвынікова. Вадалазы знайшлі цела за 15 м ад берага на глыбіні 2,5 м.

Яшчэ адно жыццё забрала вада ў Ваўкавыскім раёне. На Воўпаўскім вадасховішчы вечарам сабралася кампанія, каб адпачыць. Мужчына-пенсіянер каля поўначы вырашыў пакупацца і адзін пайшоў у ваду. Праз некаторы час у кампаніі заўважылі яго адсутнасць і пазванілі дыспетчару МНС. На месца здарэння выехала брыгада ратавальнікаў і магутнымі ліхтарамі асвяціла вадаём. Мужчына знаходзіўся на паверхні, але без прыкмет жыцця.

Усяго з пачатку года ў вобласці на вадзе загінулі 22 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей.

Маргарыта Ушкевіч

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Трагедыі на вадзе...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.