Вы тут

Лангет з панцаком — прасцей паранай рэпы


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Зако́т (слоўнік дойліда) — франтон з тонкага бярвення;

Кру́глік (слоўнік дойліда) — драўляная абарончая вежа. Такі тып абарончага збудавання быў шырока распаўсюджаны ў Віцебскіх замках XVІІ стагоддзя: Валконскі, Духаўскі, Шарамецеў, Бабарыкін, Мяшчанскі;

Панца́к (абласное, этнаграфія Беларусі) — ячныя крупы. Па-руску — «перловка»;

Ланге́т — страва з мяса, нарэзанага тонкімі кавалкамі. З французскай перакладаецца як «язычок»;

Спава́жны — павольны, памяркоўны. «Голас у яго быў лагодны, спаважны», — чытаем у Алеся Асіпенкі;

Крамя́ны — цвёрды, сакавіты;

Прасцей паранай рэпы — вельмі лёгка нешта зрабіць, здзейсніць. Беларусы яшчэ скажуць: раз плюнуць, як босаму разуцца. Рускія: проще простого;

Да сёмага поту — да поўнай знямогі, стомы працаваць, нешта рабіць. Беларускія сінонімы: да дзясятага поту, да ўпаду. Рускі адпаведнік: до седьмого пота.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».