Вы тут

Чалавеку-тэрмінатару — 70


30 ліпеня 70-годдзе адзначыў Арнольд Шварцэнэгер — спартсмен, акцёр, палітык, бізнесмен.


У юнацтве Арні захапіўся новым на той момант відам спорту — бодзібілдынгам, у якім ён дасягнуў неймаверных поспехаў, заваяваўшы тытул «Містар Сусвет». Галівуд не адразу прыняў яго, але ён паказаў фенаменальную здольнасць да навучання і ў выніку стаў адной з самых яркіх і значных зорак за доўгія гады. «Тэрмінатар», «Блізняты», «Апошні кінагерой», «Драпежнік», «Каманда» — гэтыя фільмы любімыя шматлікімі пакаленнямі гледачоў ва ўсім свеце. Гэтай славы, аднак, аказалася мала, і ў 2003 годзе Шварцэнэгер стаў губернатарам штата Каліфорнія. Вяртанне ж у кіно адбылося 10 гадоў таму.

Роля ў культавым баевіку «Тэрмінатар» стала паваротнай у кар'еры Арні. І мала хто ведае, што па задумцы Джэймса Кэмерана першапачаткова ён павінен быў іграць свайго антыпода — Кайла Рыза, каханага Сары Конар. Шварцэнэгер пагадзіўся — у той перыяд яму падабалася іграць герояў. Але ён вельмі хваляваўся, ці будзе дастаткова падрыхтаваны патэнцыйны кандыдат на ролю машыны-злыдня. У рэшце рэшт Арні не адважыўся даверыць гэтую ролю камусьці яшчэ і сыграў яе сам.

У 1960-х усе аўстрыйцы ў 18 гадоў павінны былі адпраўляцца ў войска, каб аддаць радзіме доўг на працягу года. У 1965-м адправіўся ў армію і Арні. Будучы ў вучэбцы, ён збег з часці, каб прыняць удзел у сваім першым бодзібілдарскім конкурсе «Юны Містар Еўропа». Ён заняў першае месца, але па вяртанні адседзеў тыдзень на гаўптвахце.

Зараз Шварцэнэгер, вядома, пастарэў і крыху пагрузнеў. Але ў юнацтве яго цела было не проста прыгожым — яно было дасканалым. Эксперты, трэнеры, культурысты і медыкі — усе згодныя з гэтым. Менавіта таму Арнольд Шварцэнэгер трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як «самы ідэальна фізічна развіты чалавек у гісторыі планеты».

Працяг горшы за першы фільм, лічаць большасць кінааматараў і сам Шварцэнегер. Хоць пасля першага паспяховага фільма «Конан-варвар», які сабраў выдатную касу, ён зняўся ў працягу, «Конане-разбуральніку», гэты вопыт яму не спадабаўся. І пасля ён рэгулярна адмаўляўся ад любых прапаноў зняцца ў сіквеле. Выключэнне Арні зрабіў за ўсю сваю кар'еру толькі для дзвюх карцін — «Тэрмінатар» і «Нястрымныя».

«Паліцэйскі з дзіцячага садка», дзе Шварцэнэгер іграе копа пад прыкрыццём — адзін з любімых фільмаў суровага Арні. У адным з інтэрв'ю ў 2015 годзе ён прызнаўся, што з усіх фільмаў, дзе ён здымаўся, не выключаючы «Тэрмінатара», гэты — яго любімы. Паводле яго слоў, яму вельмі падабаецца няньчыцца з дзецьмі, і зносіны з імі ў нейкай ступені дапамаглі яму падрыхтавацца да пасады губернатара Каліфорніі. Што ж, бацьку пяцярых дзяцей можна паверыць!

І на дэсерт — у Арні, як у вельмі крутога хлопца, ёсць нават уласны танк! У ЗША валодаць баявой машынай можна на законных падставах, і Шварцэнэгер купіў у Аўстрыі за 1,4 мільёна долараў тую самую машыну, на якой ён служыў кіроўцам-механікам у арміі. Дарэчы, існуе інфармацыя, што на гэтым танку ён заехаў у нейкую ваенную пабудову і... зноў трапіў на гаўптвахту.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.