Вы тут

Трэба ўспомніць усіх


...Так здарылася, што з дзяцінства маімі любімымі выданнямі былі «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена» і «Звязда». У нас з ёй даўняя дружба.


У перыяд сваёй працы ў Вярхоўным Савеце, а затым у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу я шмат супрацоўнічаў з рэдакцыяй газеты, часта публікаваў матэрыялы на самыя актуальныя тэмы і (у адрозненне ад іншых чытачоў) меў шчасце асабіста ведаць многіх супрацоўнікаў.

Тут і зараз я хацеў бы ўспомніць найперш Аркадзя Апанасавіча Тоўсціка, чалавека, які знаходзіў час на ўсё: і на тое, каб рэдагаваць газету, і на тое, каб, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, дапамагаць сваім выбаршчыкам, каб вельмі плённа ўзначальваць камісію па культуры, кантактаваць з самымі рознымі людзьмі...

Уражвала сваім камсамольскім запалам (яна прыйшла з «Чырвонай змены»), сваім талентам і намесніца галоўнага рэдактара Раіса Фёдараўна Самусенкава. Яна шмат ездзіла па краіне, шмат пісала — і праблемных артыкулаў і нарысаў пра знакамітых людзей. Ды што там... Некалі раней у газетах абавязкова змяшчаліся так званыя перадавіцы. Іх мала хто чытаў, але ж, калі ўнізе было прозвішча Раісы Фёдараўны, чыталіся нават яны, бо прымушалі чытачоў думаць.

Вельмі цікавым і чалавекам, і журналістам быў Іван Кандратавіч Казлоў. Яго каньком былі фельетоны і тэкстоўкі да здымкаў — часцяком вершаваныя, з гумарам...

І гарбату ён заварваў адмысловую — з 12 траў. Тады, дарэчы, лічылася, што ты не быў у рэдакцыі «Звязды», калі не піў Янкавай гарбаты.

Добра ведаў я і нястомнага змагара за беларушчыну Уладзіміра Браніслававіча Наркевіча, які рэдагаваў газету ў найскладанейшы час, можна сказаць, на стыку стагоддзяў. Толькі адзін прыклад: артыкул 7 Закона «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» гаварыў, што акты дзяржорганаў краіны прымаюцца і публікуюцца на беларускай і (або) рускай мовах. Такая фармулёўка давала магчымасць друкаваць іх толькі на адной мове (пераважна — рускай), што парушала канстытуцыйны прынцып роўнасці моў.

Помню, як напісаў аб гэтым артыкул, як «Звязда» надрукавала яго разам са сваім каментарыем. У выніку ў Закон былі ўнесены змяненні...

Я згадаў толькі гэтыя прозвішчы. Іншыя чытачы, ну вядома ж, успомняць іншыя, бо калі, як не зараз, перад стагоддзем «Звязды»?

Леанід Якаўлевіч Сянюта, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».