Вы тут

Нашчадкі Вялікага Кніжніка


Гэта проста цуд: праз пяць стагоддзяў мы ведаем не год і нават не месяц — дакладную дату выдання нашай першай друкаванай кнігі. 6 жніўня 1517 года ў Празе чэшскай сын слаўнага горада Полацка Францыск Скарына выдаў «Псалтыр» — першую кнігу на той мове, на якой гаварылі на яго Радзіме...

Яго кнігі, калі чытаеш пра іх, уяўляюцца гэткімі масіўнымі фаліянтамі. Насамрэч гэта просценькія невялікія кніжкі звычайнага фармату ў сціплых пераплётах. І ў гэтым яшчэ адзін учынак Скарыны, за які нашчадкі павінны яму дзякаваць. Ён друкаваў кнігі не для багацеяў — для ўсяго «люду паспалітага», як бы сёння сказалі: у бюджэтным варыянце, каб іх маглі набыць і мяшчане, і рамеснікі, і сяляне, каб чыталі самі, каб вучылі чытаць сваіх дзетак. І прадмовы ён да іх пісаў абсалютна жыццёвыя, аб простых рэчах: аб справядлівасці, аб адданасці роднай зямлі. Можа, менавіта дзякуючы гэтай Скарынавай навуцы мы ў наступныя стагоддзі праз прыгнёт і заняпад вынеслі і пачуццё ўласнай годнасці, і родную мову, і цягу да асветы?

500 гадоў — дата прыгожая і рэдкая. Нам пашанцавала жыць якраз у гэты час і на гэтай зямлі. Адпаведна, і адзначыць яе трэба годна. Як? Проста ўзяць з паліцы (ці адкрыць на планшэце) добрую кнігу і пачытаць. Трэба думаць, Скарыну такое ўшанаванне яго жыцця і спраў прыйшлося б вельмі даспадобы.


Абі­ту­ры­ент­кі БДУ Ган­на Шарс­тнё­ва і Анас­та­сія Ані­кі­е­віч, вы­пуск­ні­цы ба­ры­саў­скай  шко­лы ну­мар двац­цаць, ка­ля пом­ні­ка Ска­ры­ну ва ўні­вер­сі­тэц­кім дво­ры­ку.

Фота Анатоля Клешчука

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».