Вы тут

Навукоўца, асветнік, "ліцвін"


Гадавіну з дня нараджэння Ігната Дамейкі адзначылі ў Мінску разам з яго нашчадкамі


 Часам лёс бывае непрадказальны: трагічныя вынікі паўстання 1830 — 1831 гг. падштурхнулі магістра філасофіі і матэматыкі Ігната Дамейку да вывучэння сельскай гаспадаркі, эміграцыі, навучання ў французскай Горнай школе і захаплення навуковымі даследаваннямі ў сферы геалогіі і мінералогіі. Шлях з маёнтка ў вёсцы Мядзвядка да сталіцы Чылі Сант’яга стаў шляхам да самавыяўлення, раскрыцця ўсіх здольнасцяў і працы на карысць людзям. Праз служэнне чылійцам — да служэння чалавецтву, і, як вынік, імя Беларусі дасюль гучыць разам з імем яе вялікага сына на іншым кантыненце. Не забыты славуты навукоўца і на сваёй радзіме.

— Беларуская зямля дала свету шмат выдатных паэтаў і пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў, палітыкаў і навукоўцаў, хай нават і не для ўсіх відавочна, што менавіта тут, на Беларусі, знаходзіцца іх радзіма, — адзначыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. — Дзякуючы такім людзям, як І. Дамейка, быў закладзены падмурак нашай нацыянальнай ідэнтычнасці, стала магчымым фарміраванне беларускай нацыі напрыканцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Ігнат Дамейка, выбітны навукоўца, праславіў Беларусь сваім талентам, адданасцю навуцы і надзвычай шырокай сферай навуковых інтарэсаў і дасягненняў.

Сёлета святкуюць 215-годдзе з дня нараджэння Ігната Дамейкі. Адзначыць гадавіну славутага продка ў Міністэрства замежных спраў Беларусі завіталі яго нашчадкі з Аўстраліі, ЗША і Чылі. «Разынкай» урачыстай цырымоніі стала прэзентацыя перакладу біяграфіі І. Дамейкі на беларускую мову. Аўтарам кнігі «Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Сант’яга-дэЧылі» з’яўляецца праўнучка вялікага даследчыка, спадарыня Пас Дамейка. Яна старанна захоўвае памяць прадзеда, таму была ўзрадаваная запрашэнню ў Беларусь: ніколі не марыла апынуцца на зямлі, дзе нарадзіўся і быў узгадаваны яе продак. Беларускі пераклад кнігі пабачыў свет па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч папрасіла праўнукаў Ігната Дамейкі пакінуць свае аўтографы ды ўражанні ад візіту ў Беларусь на старонках кнігі «Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Сант’яга-дэ-Чылі». Падпісаны асобнік перадалі ва ўласнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Сцены залы, дзе адбылася прэзентацыя, сімвалічна ўпрыгожвалі партрэты дзеячаў беларускай навукі з Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, а таксама карціны з натуральнага каменю. Да святкавання гадавіны славутага навукоўца быў падрыхтаваны Міжнародны выставачны праект «Ігнат Дамейка — тытан навукі», дзе можна было пазнаёміцца з жыццём і працай выбітнага «ліцвіна».

Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».