Вы тут

Калекцыя дзелавога стылю адзення для школьнікаў абнавілася на 90%


Як паведамляе прэс-служба канцэрна “Беллегпрам”, у вытворчасці адзення дзелавога стылю для вучняў школ задзейнічаны 11 швейных прадпрыемстваў канцэрна, 5 трыкатажных і 9 прадпрыемстваў гарбарна-абутковай галіны.


Да новага навучальнага года арганізацыі швейнай галіны прапануюць каля 700 мадэляў адзення дзелавога стылю і трыкатажных вырабаў. Дэвіз калекцый 2017/2018 года — “Адзенне дзелавога стылю сёння — гэта стыльна, модна, сучасна”. Мадэльны рад калекцый для дзяўчынак прадстаўлены касцюмамі, камплектамі, сарафанамі, сукенкамі, спадніцамі, штанамі, жакетамi, камізэлькамі ў розным спалучэнні і дапоўнены класічнымі дзелавымі і святочнымі  блузамі. Для хлопчыкаў мадэльны рад прадстаўлены касцюмамі, пінжакамі, камплектамі, камізэлькамі, штанамі і дапоўнены кашулямі, джэмперамі і гальштукамі ў розным спалучэнні.

У дадатак да калекцый швейнай галіны арганізацыі трыкатажнай галіны прапануюць  жакеты, камізэлькі, джэмперы, спартыўныя штаны і іншыя трыкатажныя вырабы. Многія вырабы можна камплектаваць паміж сабой, таму не будзе цяжккасцяў з тым, каб сфарміраваць стыльны дзелавой вобраз.

Сярэднія цэны на адзенне дзелавога стылю для вучняў засталіся на ўзроўні мінулага года і склалі (адпускная цана з ПДВ):

касцюм для хлопчыка —  ад 42,90 да 104,40 рублёў;

касцюм (камплект) для дзяўчынкі — ад 41,80 да 57,75 рублёў.

Па асартыментных групах:

 — штаны для хлопчыка — ад 18,70 да 34,80 рублёў;

 — пінжак для хлопчыка — ад 42,35 да 74,40 рублёў;

 — камізэлька для хлопчыка - ад 16,50 да 42,00 рублёў;

 — кашуля  — ад 13,20 да 28,27 рублёў;

 — спадніца — ад 14,30 да 29,70 рублёў;

 — сарафан — ад 23,10 да 48,00 рублёў;

 — блуза — ад 12,10 да 33,60 рублёў;

 — штаны для дзяўчынкі — ад 19,80 да 38,40 рублёў;

— джэмпер трыкатажны — ад 6,05 да 22,00 рублёў;

 — касцюм спартыўны — ад 27,50 да 34,54 рублёў;

 — штаны спартыўныя  — ад 11,55 да 15,73 рублёў.

Традыцыйна ў жніўні праводзяцца спецыялізаваныя кірмашы па рэалізацыі тавараў да новага навучальнага года. Так 19-20 жніўня на адкрытай пляцоўцы ў раёне Палаца спорту ў Мінску адбудзецца агульнагарадскі кірмаш  “Час у школу!”, у якім возьмуць удзел 18 прадпрыемстваў канцэрна, сярод якіх “Рамгіль-Тэкс”,  “Алеся”, “Палессе”, “Купалінка”,  “8 Сакавіка”,  “Отыка”,  “Галантэя”, і іншыя.

Таксама 19 жніўня ў Баранавічах на ​​кірмашы “Школьны базар” калекцыі да школьнага сезона прапануе ААТ “Гродзенская “Нёман” і ААТ “Палессе”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».