Вы тут

БДУ зноў паляпшае пазіцыі ў сусветных рэйтынгах універсітэтаў


У новай рэдакцыі сусветнага рэйтынга Wеbоmеtrісs Rаnkіng оf Wоrld Unіvеrsіtіеs (WRWU) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 506 месца, падняўшыся на 131 пазіцыю ў параўнанні з апошнімі паказчыкамі. У рэйтынгу Wеbоmеtrісs улічваюцца даныя больш як 26 тысяч вышэйшых навучальных устаноў (а ўсяго ў свеце налічваецца больш за 30 тысяч ВНУ). Традыцыйна рэйтынг узначальваюць Гарвардскі, Стэнфардскі ўніверсітэты і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.


Белдзяржуніверсітэт стабільна ўваходзіць у тройку лепшых універсітэтаў СНД, наперадзе яго толькі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава, які займае 215 месца, і Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (480 месца). Сярод найлепшых універсітэтаў краін-суседзяў у рэйтынгу прадстаўлены Варшаўскі ўніверсітэт (402 месца), Тартускі ўніверсітэт (442), Вільнюскі ўніверсітэт (768), Латвійскі ўніверсітэт (1224), Кіеўскі нацыянальны універсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (1296).

Сярод беларускіх вышэйшых навучальных устаноў БДУ нязменна захоўвае першынство. Другое месца займае Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт — у яго 3060 пазіцыя. На трэцім месцы — Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (3084), на чацвёртым — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, які размясціўся на 3317 пазіцыі. І замыкае пяцёрку Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (3569 месца).

Трэба адзначыць, што на працягу апошніх гадоў БДУ дэманструе ўстойлівасць сваіх пазіцый у рэйтынгу WRWU, уваходзячы ў 2% найлепшых універсітэтаў свету. Нагадаем, што сёлета БДУ паказаў высокія вынікі ў трох найбуйнейшых сусветных рэйтынгах. У чэрвені 2017 гогда ён заняў 334 месца ў брытанскім рэйтынгу Quасquаrеllі Sуmоnds, быў прадстаўлены ў Tіmеs Hіghеr Еduсаtіоn і ўпершыню ўвайшоў у Шанхайскі рэйтынг па фізіцы.

Рэйтынг Wеbоmеtrісs Rаnkіng оf Wоrld Unіvеrsіtіеs вось ужо больш за 10 гадоў складаецца іспанскай даследчай лабараторыяй «Lаbоrаtоrіо dе Іntеrnеt» і абнаўляецца два разы на год: у студзені і ліпені. Вышэйшыя навучальныя ўстановы ранжыруюцца па чатырох паказчыках, якія характарызуюць узровень навуковых публікацый і прысутнасць універсітэтаў у сусветнай інтэрнэт-прасторы: «уплыў» — цытаванасць сайта, «прысутнасць» — памер сайта, «адкрытасць» — колькасць файлаў па інфармацыі пошукавай сістэмы Gооglе Sсhоlаr і «якасць» — колькасць публікацый супрацоўнікаў універсітэта, якія трапілі ў 10% найбольш цытуемых у свеце па звестках навукаметрычнай базы даных Sсорus

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Рух наперад

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».