Вы тут

Шум у кватэры і рабаванне банка


У дзяжурную частку Цэнтральнага РУУС сталіцы паступіла паведамленне з банка аб тым, што ў кантакт-цэнтр звярнулася жанчына і расказала, нібыта кліентка банка плануе злачынства.


— Была ўстаноўлена асоба, якая тэлефанавала, — ёю аказалася пажылая жанчына 1933 года нараджэння. У гутарцы з міліцыянерамі яна прызналася, што пасля смерці мужа адчувае сябе вельмі самотна, а такія званкі дазваляюць ёй мець стасункі з людзьмі, — расказала афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная.

Праз некалькі гадзін у дзяжурную частку паступіла паведамленне ад 82-гадовай пенсіянеркі, якая паскардзілася на староннія шумы ў яе кватэры, выказаўшы здагадку, што ёй перашкаджаюць адпачываць суседзі. На месцы было ўстаноўлена — у жыллі старонніх шумоў няма, а ў ходзе гутаркі жанчына расказала, нібыта апошнім часам яна стала часта чуць староннія гукі. Жыве пенсіянерка адна, ёсць дзеці, унукі, але яны яе не наведваюць...

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».