Вы тут

Вырасла колькасць беларусаў, якія ездзяць на работу ў Польшчу


Такую статыстыку прыводзіць праграма «Ла Страда». Калі ў 2013 годзе сярод абанентаў інфалініі па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой «113» толькі восем працэнтаў выбіралі Польшчу для працаўладкавання, то летась такіх было 22 працэнты.


Большасць жа працоўных мігрантаў традыцыйна ездзіць у Расію. Праўда, калі ў 2013-м работай у гэтай краіне цікавіліся 53 працэнты абанентаў, то ў 2016-м амаль удвая менш — 27 працэнтаў.

— Магчыма, гэта звязана з тым, што ў Расіі працягваецца крызіс і працоўных месцаў больш не становіцца, — лічыць кіраўнік праграмы «Ла Страда» Алена НЕСЦЯРУК. — Акрамя таго, Польшча стараецца прыцягваць спецыялістаў менавіта з блізкіх краін, ствараючы спрыяльныя ўмовы.

Павелічэнне колькасці працоўных мігрантаў, што з'язджаюць у Польшчу, пацвярджае і той факт, што з мінулага года з'явіліся 32 новыя фірмы і ІП, якія маюць ліцэнзію на працаўладкаванне грамадзян за мяжой і прапануюць паслугі па пошуку работы менавіта ў Польшчы. Для параўнання: усяго ў Беларусі працуе 38 ліцэнзіятаў, якія займаюцца пасярэдніцтвам у працаўладкаванні ў польскім рэгіёне.

У цэлым у топ-5 геаграфічных пераваг патэнцыйных мігрантаў уваходзяць Польшча (12,4%), Расія (9%), Германія (8,2%), Італія (4,8%) і Турцыя (4,4%). Звяртаюцца на інфалінію і ахвотныя прыехаць у Беларусь — такіх абанентаў 13,9 працэнта.

Па ацэнках Інстытута сацыялогіі пры НАН Беларусі, цяпер работу за мяжой шукаюць каля 8—10 працэнтаў беларусаў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: На замежныя вакансіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».